Ліўэлін Вялікі (; каля 1173–) — князь Гвінеда і фактычны правіцель большай часткі Уэльса.
У час дзяцінства Ліўэліна Гвінедам кіравалі два яго дзядзькі, якія падзялілі каралеўства паміж сабой пасля смерці свайго бацькі Оўайна Гвінеда. Ліўэлін уступіў з імі ў барацьбу і стаў аднаасобным уладаром, а пазней захапіў і частку Повіса, зрабіўшыся такім чынам самаю уплывоваю фігураю Уэльса.
Заключыў угоду з каралём Англіі Джонам Беззямельным і ў 1205 ажаніўся з яго незаконнаю дачкой Джаанай. Пазней адносіны паміж правіцелямі сапсаваліся; у 1211 Джон нападаў на Гвінед, пазней Ліўэлін падтрымліваў англійскіх баронаў у барацьбе з каралём за Вялікую хартыю.
Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Гвінед Катэгорыя:Манархі Уэльса Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя