Ма́ма () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Бурація, левы прыток ракі Віцім (басейн Лены).

Утвараецца ў месцы зліцця рэк Левая Мама і Правая Мама. Даўжыня ракі складае 406 км (ад вытоку Левай Мамы) і 211 км ад месца зліцця Левай і Правай МамЗавадский А. С. Мама // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Плошча вадазбору 18 900 км². Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхнеангарскага хрыбта. Упадае ў Віцім за 171 км ад яго вусця, каля пасёлка Мама. Вадазбор на схілах і перадгор’і Верхнеангарскага хрыбта.

Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 350 м³/с, аб’ём сцёку 11,046 км³/год. Рэкі Левая Мама і Правая Мама маюць паўгорны характар. Ніжэй іх зліцця даліна ракі пашыраецца, рэчышча падзяляецца на рукавы. Ніжэй вусця ракі Канкудзера рэчышча Мамы ўрэзанае, слабазвілістае, са скалістымі берагамі. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў ніжнім цячэнні 1,09 м/км. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 110 км (ад вусця да вусця ракі Брам’я).

Прытокі: Агдында-Маскіт, Асікта, Анамакіт, Майгунда, Сярэдні Амнундакан, Ніжні Амнундакан, Ушмун, Тала, Шаман, Індамкура, Якша, Джэганкта, Іменда, Грамда, Каверга, Лульма, Буаркан, Якдакар, Канкудзера, Джыліндра, Брам’я, Камніга, Красная, Вялікая Слюдзянка, Асінкіна, Вялікая Чукча і іншыя рэкі і ручаі.

Каля ракі пасёлкі Брам’я, Слюдзянка, Лугаўской, Мама. У басейне Мамы маюцца радовішчы слюды.

Літаратура Мама //

Спасылкі

Завадский А. С. Мама // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Басейн Лены