Бары́та () — рака ў Інданезіі, на востраве Калімантан.

Даўжыня ракі каля 880 км. Плошча вадазбору каля 100 000 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 5000 м³/с. Пачынаецца на паўднёвых схілах хрыбта Мюлер. Працякае па тэрыторыі правінцый Цэнтральны Калімантан і Паўднёвы Калімантан. У верхнім цячэнні рака моцна парожыстая, з вадаспадамі. Ніжэй цячэ ў забалочанай даліне. Упадае ў Яванскае мора Ціхага акіяна, утвараючы дэльту. Жыўленне пераважна дажджавое. Суднаходная ў ніжнім і сярэднім цячэнні. У адным з рукавоў дэльты ракі горад Банджармасін.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Інданезіі Катэгорыя:Калімантан Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян