Аляксей Бага (нар. , Барысаў, Беларуская ССР, СССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Малодшы брат, Дзмітрый Бага, таксама футбаліст.

Гульнявая кар’ера Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск). Першы трэнер — Мікалай Мікалаевич Ядалаў. Дэбют у прафесійным футболе Аляксея адбыўся ў жніўні 1998 года ў складзе БАТЭ ў родным Барысаве ў гульні супраць мазырскай «Славіі». Бага выйшаў на замену замест Леаніда Лагуна, а каманда выйграла 2:0.

У наступным сезоне ён правёў толькі адну гульню, у сезоне 2000 — 13, а ў сезоне 2001 — ужо 25. Так паступова Бага стаў іграком асноўнага складу БАТЭ. У Барысаве Аляксей выступаў да 2006 года. У складзе БАТЭ выйграваў чэмпіёнскі тытул у 2002 годзе, сярэбраныя медалі чэмпіянатаў 2000, 2003 і 2004, а таксама бронзавы медаль першынства 2001 года. Тройчы — у 2002, 2003 і 2004 гадах — уваходзіў у спіс найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. Быў капітанам маладзежнай (U-21) зборнай Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла на чэмпіянаце Еўропы ў 2004 годзе.

У 2007 годзе перайшоў в латвійскую «Даўгаву» з Даўгаўпілса, але ў 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў у брэсцкім «Дынама». З-за частых пашкоджанняў вырашыў скончыць кар’еру футбаліста і стаць трэнерам. Усяго на рахунку абаронцы 176 гульняў, 17 галоў і 5 галявых перадач у беларускай Вышэйшай лізе.

Трэнерская кар’ера У 2004 годзе Аляксей, які ў той час яшчэ быў іграком, паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер по футболе» і атрымаў права на трэнерскую дзейнасць. З 2011 года працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ. У 2012—2013 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі, дапамагаючы Аляксею Вяргеенку.

У 2018 годзе навучаўся на трэнерскую катэгорыю УЕФА PRO, у студзені 2019 года атрымаў ліцэнзію катэгорыі PRO.

2018 год пачаў у якасці старшага трэнера БАТЭ. Пасля таго, як Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера, прайграўшы гульні за Суперкубак і Кубак Беларусі брэсцкаму «Дынама», быў пастаўлены выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды.

Першая гульня пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалася паспяховай. БАТЭ выйграў прынцыповы матч супраць «Гомеля» з лікам 3:0, прадэманстраваўшы даволі атакуючы футбол. На прэс-канференцыі пасля сустрэчы Бага адзначыў: «Я магу сказаць, што нам патрэбны баланс, тры добрых забіўных форварда ці яшчэ што-небудзь. Але мне патрэбны футбол, пасля якога мы з Андрэем Вашкевічам дададзім тры ачкі ў графу „ачкі“».

Аляксей Анатолевіч вярнуў каманду на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі і вывеў яе ў групавы этап Лігі Еўропы. Пасля гэтага ён з выканаўцы абавязкаў стаў паўнапраўным трэнерам БАТЭ. За першыя сто дзён на пасадзе галоўнага трэнера каманда згуляла 16 гульняў (10 перамог, 4 нічыіх і 2 паразы з розніцай галоў 25-16.

4 лістапада на «Барысаў-Арэне» БАТЭ перамог «Нёман» 1:0 і заваяваў 15-ы тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для Багі ён стаў першым у якасці галоўнага трэнера. «Мы стрымалі слова і зрабілі тое, аб чым марыў Анатоль Капскі» — сказаў Бага пасля гульні.

У сезоне 2019 БАТЭ не выйграў аніводнага трафея, саступіўшы ў Суперкубку і чвэрцьфінале Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце барысаўскі клуб стаў другім, прапусціўшы наперад брэсцкае «Дынама». У снежні 2019 года Бага па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ.

Пасля зыходу з БАТЭ меў некалькі варыянтаў працягу трэнерскай кар’еры, у выніку ў студзені 2020 года стаў галоўным трэнерам вільнюскага «Жальгірыса». Упершыню за чатыры гады прывёў клуб да чэмпіёнства. У снежні 2020 года пакінуў «Жальгірыс».

У студзені 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера казахстанскага «Актабэ», аднак ужо ў маі пасля шэрагу няўдалых матчаў пакінуў пасаду. У верасні 2021 года ўзначаліў салігорскі «Шахцёр», які прывёў да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона ў снежні 2021 года пакінуў салігорскі клуб.

30 снежня 2021 года было абвешчана аб прызначэнні Багі галоўным трэнерам азербайджанскага «Сумгаіта». Па выніках сезона 2021/22 клуб захаваў месца ў элітным дывізіёне, але сезон 2022/23 пачаў няўдала, пасля сямі матчаў маючы 3 ачкі і займаючы перадапошняе месца. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Сумгаіт».

У снежні 2022 года зноў стаў галоўныў трэнерам салігорскага «Шахцёра». У маі 2023 года «Шахцёр» па выніках справы аб дагаварных матчах быў пазбаўлены 35 ачкоў у чэмпіянаце і болей не прэтэндаваў на высокія месцы, многія ігракі хутка пакінулі клуб, аднак Бага застаўся на чале каманды, дапамог ёй скончыць чэмпіянат з дадаткай колькасцю ачкоў і застацца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб і хутка стаў галоўным трэнерам саратаўскага «Сокала» з другога дывізіёна Расіі.

18 лістапада 2024 года Аляксей Бага пакінуў «Сокал» з Д2 Расіі. Кантракт скасаваны па згодзе бакоў. На момант адстаўкі «Сокал» займаў 16-е месца ў зоне вылету ў турнірнай табліцы першай лігі. На рахунку каманды было 19 балаў у 19 матчах.

26 чэрвеня 2025 года прызначаны на пасаду галоўнага трэнера «Ленінградца». 18 мая 2026 года Алексей Бага пакінуў «Ленінградзец». Клуб пад яго кіраўніцтвам правёў 32 афіцыйных матчы. У дзвюх апошніх сустрэчах «Ленінградзец» пацярпеў 2 разгромныя паразы з агульным лікам 1:9, але працягваў ўзначальваць Д3.

16 ліпеня 2026 года быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ». 21 верасня 2026 года, пасля буйной паразы ад Віцебска (0:6), падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера. 24 верасня 2026 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ». Савет дырэктараў жодзінскага клуба прыняў адстаўку спецыяліста, з якім каманда саступіла ў 6 матчах з 8.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК Даўгава Даўгаўпілс Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК БАТЭ Катэгорыя:Трэнеры ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Трэнеры ФК Актабэ Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Сумгаіт Катэгорыя:Трэнеры ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК