А́дзьва (, ) — рака на паўночным усходзе Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Уса (басейн Пячоры).

Даўжыня ракі 334 км. Плошча вадазбору 10 600 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 127Рулёва С. Н. Адзьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с, аб’ём сцёку 4,008 км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Ванюкты ў Вашуткіных азёрах, працякае па Вяліказямельскай тундры ўздоўж грады Чарнышова. Упадае ва Усу за 161 км ад яе вусця. Рака раўніннага тыпу, з меандруючым рэчышчам. Замярзае ў кастрычніку. Ледаход у маі. У зімовы час на рацэ ўтвараюцца наледзі.

Прытокі: Лыа-Ю, Вуч-Юра-Ю, Старык-Шор, Вялікая Нядэйта, Шэр-Нядэйта (Нядэйта-шор), Лёк-нядэйта, Чэрпа-Ю, Пымва-Шор (Пым-Ва-Ю), Неру-Ю, Пыжхор, Хаседа-Ю (Хаседаю), Харэта-Ю, Малваю, Салюкую і іншыя рэкі і ручаі. У басейне ракі азёры Ванюк-Ты, Сіраты, Сервэ-Ты і іншыя.

Літаратура Адзьва //

Адзьва // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.

Спасылкі

Рулёва С. Н. Адзьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Рэкі Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Басейн Пячоры