Лесота (), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (, ) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. З тэрыторыяй 30 355 км² з’яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.
Прырода
Гісторыя
1830—1870 — Машвешвэ I стварыў дзяржаву басута 1868 год — усталяванне брытанскага пратэктарата 1966 год — атрыманне незалежнасці, уваход у ААН 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм’ерам, спыненне дзейнасці канстытуцыі, абмежаванне каралеўскай улады. 1975 год — пагаршэнне стасункаў з ПАР 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызвалення Лесота 1986 год — ПАР увяла блакаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генерал Лекхан’я, які вярнуў каралеўскае кіраванне краінай 1990 год — Ваенны Савет зверг караля Машоэшоэ II, новым каралём стаў Летсіе III (яго сын) 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасць палітычных партый, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ II 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парламенцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм’ерам стаў Нтсу Макхехле. 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ II 1996 год — Машоэшоэ II загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Летсіе III 1998 год — новым прэм’ер-міністрам стаў Пакаліта Масісілі, у краіне ўзніклі бунты, інтэрвенцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага саюза. 1999 год — заканчэнне інтэрвенцыі 2002 год — Масісілі зноў становіцца прэм’ерам 2006 год — у Лесота, пад час урачыстасцяў 40-годдзя атрымання незалежнасці змяніла дзяржаўны сцяг 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20 % насельніцтва краіны
Дзяржаўны лад і палітыка
Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая 1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.
Геаграфія
Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 метраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м. Клімат халодны, але летам у далінах тэмпература ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпература вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.
Эканоміка Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.
Лесота экспартуе ваду і электрычнасць у ПАР. Таксама існуе экспарт алмазаў, поўсці, адзення. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).
Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусветнага банка, Вялікабрытаніі, ЕС.
Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.
Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны Саюз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілендам.
Дэмаграфія 98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.
70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлят. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).
Гл. таксама Сііса
Зноскі
Літаратура
Лесото // Шемарин A. Г. Страны мира — М.: Издательский дом «Пилигрим», 1998. — С. 212. — 304 с., илл. — (Детская энциклопедия) — 41 000 экз. — ISBN 5-89234-007-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Канстытуцыйныя манархіі Катэгорыя:Анклавы