Шадзібор (Шэдзібор)-Мацей Валімонтавіч (згадв. ад 1418) — літоўскі баярын, сын Валімонта Бушкавіча. Намеснік ковенскі (1418), староста вількамірскі (1424—1425).
Біяграфія З літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Кезгайлу, Румбольда, Судзівоя і Гудыгерда.
У 1424—1426 гадах кіраваў працэдурай дэмаркацыі літоўска-лівонскай мяжыDorna, M. Akt delimitacji litewsko-inflanckiej z 7 lipca 1473 roku / M. Dorna // Lituano-Slavica Posnaniensia. — 2013. — № 14. — S. 93..
Як прыхільнік Свідрыгайлы, быў у 1432 г. у зняволенні ў Жыгімонта Кейстутавіча.
Вядомыя дзве пячаткі Шадзібора, абедзве з гербам «Задора». Надпіс на пячатцы з 1431 г. — «ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА ВОЛИМОНТОВИЧА», на пячатцы з 1432 г. — «ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА».
Радавод
Літаратура
Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. — R.7, 1914, nr 1-2. Полехов С. «Колокол Шедибора» — экспонат Музея древностей при Виленской публичной библиотеке // Kova dėl istorijos: Vilniaus senienų muziejus (1855—1915). Mokslo straipsnių rinkinys / Sud. R. Griškaitė, Ž. Būčys. — Vilnius, 2015. — P. 424—432.
Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Старосты ковенскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія