Балігало́ў (Conium) або Амежнік — род кветкавых раслін сямейства . Налічвае 4 віды.
Батанічнае апісанне Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным пахам. Сцёблы прамыя, голыя, галінастыя, баразнаватыя, часам з пурпуровымі плямамі. Лісце тройчы перыстае, размешчанае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, белага колеру, сабраныя ў складаныя шчытападобныя парасонікі. Плод — сухі віслаплоднік.
Расліны ядавітыя (утрымліваюць алкалоіды халін, каніін, кангідрын і інш.).
Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на ўзлесках і лясных палянах, парках, садах, агародах, пустках, уздоўж дарог
Віды
Выкарыстанне Лекавыя, дубільныя, інсектыцыдныя расліны.
Літаратура
— С. 221.
Спасылкі
Conium // The Plant List
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны