Баян-Улэгэйскі аймак або Баян-Улугэй, Баян-Улгій (, ;  — багаты край) — аймак Манголіі.

Геаграфія На паўночным усходзе мае адміністрацыйную мяжу з Убсунурскім аймакам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кабдоскім, на поўначы мяжуе з Расіяй, на захадзе, поўдні і паўднёвым захадзе — з КНР. Агульная тэрыторыя складае 45 704,9 км². Аймак размешчаны сярод гор Мангольскага Алтая на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора.

1 % усёй тэрыторыі займаюць лясы. На тэрыторыі аймака больш за 20 малых і вялікіх азёр, каля 400 рэк, ручаёў і крыніцБаян-Улгийский аймак .

У межах аймака размешчаны нацыянальны парк Алтай-Таван-Богд.

Клімат Клімат рэзка кантынентальны.

Гісторыя На тэрыторыі аймака шмат гістарычных помнікаў са шматлікімі каменнымі статуямі, наскальнымі малюнкамі.

Гэтая зямля стала месцам барацьбы паміж «белымі» і «чырвонымі» падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Насельніцтва Аймак населены пераважна казахамі (93 %), астатнія — уранхайцы, тувінцы і халха-манголыОфициальный сайт аймака Баян-Улгий . Зыходзячы з прыведзеных у табліцы даных можна ацаніць памеры знешняй міграцыі казахаў у Казахстан — прыблізна 30 тыс. чал. у перыяд 1991—1993 гадоў. У наступныя гады, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі адаптацыі і праблемамі эканамічнага плану, пэўная частка рэпатрыянтаў вярнулася ў Манголію.

+ Насельніцтва аймака Баян-УлугэйСтатистическая служба Баян-Улгий аймака, Национальная статистическая служба МонголииНародное хозяйство МНР (1921—1981), Улан-Батор 1981 1963 1969 1975 1979 1981 1991 1993 1995 1998 2000 2002 2004 2005 47 800 58 100 66 600 71 400 74 500 102 817 75 043 82 259 87 341 94 094 98 066 99 112 95 758

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Баян-Улугэй створаны ў 1939 і складаецца з 13 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам аймака з’яўляецца горад Улгій, у якім пражывае 28 448 чалавек (2009).

Хурал прадстаўнікоў грамадзян з’яўляецца органам заканадаўчай улады мясцовага самакіравання. Ён выдае заканадаўчыя акты па бюджэтна-фінансавых пытаннях, навуцы і адукацыі, сацыяльна-эканамічных пытаннях — гэта значыць, па ўсіх пытаннях, якія датычацца развіцця аймака.

Губернатар аймака з’яўляецца прадстаўніком урада і ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў рэгіёне.

+ Самоны Баян-Улэгэйскага аймака № Самон Арыгінальнаяназва Насельніцтва(2005) Насельніцтва(2008)Statis.mn Насельніцтва(2009)Статистическое управление аймака Баян-Улгий. Годовой статистический отчет 2009 Насельніцтваадм.центра(2009) Плошча(км²)Статистическое управление аймака Баян-Улгий. Годовой статистический отчет 2008 Шчыльнасцьнасельніцтва (/км²) АдлегласцьдаУлгія (км) 1 Алтай 3 9143 6593 8119733 163,56 1,20 112 2 Алтанцугц 3 0383 1143 0808261 786,10 1,7243 3 Баянуур 5 3205 0125 0331 7842 339,50 2,15126 4 Бугат 3 6043 7413 6421 1612 049,10 1,785 5 Булган 5 9015 8275 5289444 977,33 1,11294 6 Буянт 3 0022 6832 5146531 845,671,3672 7 Дэлуун 8 1837 0787 1331 6425 594,99 1,27158 8 Нагаануур* 6 5396 5666 3752 1655 221,94 1,22 92 9 Улгій 24 000 28 49628 44828 448100,92 281,890 10 Сагсай 5 1855 1745 0891 3753 139,99 1,6227 11 Толба 4 2604 0764 1361 0672 974,69 1,3976 12 Цагаануур* 1 5281 4521 4731 473- -69 13 Цэнгэл 8 3648 3058 3482 0286 463,17 1,2979 14 8 6728 7488 4071 4806 047,93 1,3946 * Пасёлак гарадскога тыпу — свабодная эканамічная зона Цагаануур размешчаны на тэрыторыі самона Нагаануур, але кіруецца як асобная адміністрацыйная адзінка.

Гаспадарка Асноўнай галіной народнай гаспадаркі ў аймаку з’яўляецца жывёлагадоўля. Адгоннай пашавай жывёлагадоўляй займаецца 11 078 пастухоўскіх гаспадарак, на кожную з якіх прыходзіцца ў сярэднім 133 галавы жывёлы (2006, у 2005 — 120, 2004 — 117), што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод усіх аймакаў Манголіі (у сярэднім па краіне 204).

Агульнае пагалоўе (канец 2006) — 1470,3 тыс. галоў жывёлы, у тым ліку: 4,3 тыс. вярблюдаў 61,8 тыс. коней 88,8 тыс. буйной рагатай жывёлы (кароў і якаў) 603,0 тыс. авечак 712,4 тыс. коз Штогод на знешнія і ўнутраныя рынкі пастаўляецца звыш 2000 тон мяса, 850—900 тон воўны, 130 тон казінага пуху, 280—300 тыс. штук шкур усіх відаў жывёлы, рэалізацыя якіх забяспечвае ўнутраныя патрэбы аймакаў у таварах народнага спажывання і харчовых прадуктах.

Сродкі масавай інфармацыі У аймаку выдаецца казахамоўная газета «Жаңа өмір» (Новае жыццё).

Спасылкі Баян-Өлгий аймгийн албан ёсны цахим хуудас

Катэгорыя:Аймакі Манголіі