Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка — парк у Магілёве. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, на граніцы жылой забудовы Задняпроўскага жылога раёна (Кастрычніцкі раён), на скрыжаванні вуліц Астроўскага, Сіманава, Габраўскай і пр. Шміта. Закладзены ў 1977 годзе ў гонар 60-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі працоўнымі і моладдзю Кастрычніцкага раёна горада на месцы былога аэрадрома. Плошча складае 82 га. Высаджана каля 4,5 тыс. дрэў і 3 тыс. кустоў. Растуць рабіна звычайная, ліпа драбналістая, клён вастралісты, дуб звычайны (чарэшчаты), ясень, таполя канадская, бяроза пухнатая, вярба ніцая, каштан конскі, чаромха. У парку абсталявана «сцежка здароўя» .

У 2015 годзе галоўны архітэктар Магілёва Аляксандр Церашкоў заяўляў, што архітэктурная канцэпцыя і схемы дзвюх новых пляцовак для адпачынку ўжо гатовыя, і ў тым жа годзе пачнецца добраўпарадкаванне парку, якое прадугледжвала стварэнне пешаходных дарожак, устаноўку лавак, альтанак, гульнявога і спартыўнага абсталяванняБлагоустройство парка 60-летия Октября в Могилёве начнется уже в этом году .

На тэрыторыі парку размешчана Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава, з 2008 года на рагу вуліцы Астроўскага і пр. Шміта будуецца касцёл Святога АнтоніяНаша парафія .

Станам на 2018 год парку адсутнічае добраўпарадкаванне. У чэрвені 2019 года начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Магілёўзелянбуда» Святлана Банкузова паведаміла, што ў парку ўжо 4 годы не высаджваюцца дрэвы, бо яны дрэнна прыжываюцца праз асаблівасці грунта. Яго выдаленне, вываз пяску і завоз чарназёму асаблівага эфекту не далі«Зеленый» комфорт. 13.06.2019 // Могилевская правда.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Магілёва Катэгорыя:1977 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1977 годзе Катэгорыя:Вуліца Астроўскага (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Сіманава (Магілёў) Катэгорыя:Праспект Шміта (Магілёў) Катэгорыя:Габраўская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Задняпроўе (жылы раён)