Сад Фін () — назва старажытнага сада, які знаходзіцца за 9 км ад цэнтра іранскага горада Кашан, у канцы вуліцы Амір-Кабір. У параўнанні з іншымі шматлікімі іранскімі садамі Сад Фін арашаецца вельмі вялікай колькасцю вадыRafie Hamidpour. «Fin Garden». در Land of Lion, Land of Sun. چاپ اول. بلومینگتون؛ ایندیانا، ایالات متحده آمریکا: Author House، ۲۰۱۰. ۵۱. شابک. Плошча сада складае 23 тысячы квадратных метраў.
У гісторыі Ірана сад вядомы тым, што ў лазні Фін, якая знаходзіцца на яго тэрыторыі, у 1852 годзе па загаду Насэр ад-Дзін Шаха быў забіты яго візир Амір-Кабір.
Сад Фін 7 снежня 1935 года пад нумарам 238 быў унесены ў Спіс нацыянальных помнікаў Ірана. А ў 2012 годзе — у Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
Паводле некаторых звестак сад з'явіўся яшчэ ў час, калі Ірана знаходзіўся ў складзе дзяржавы Ільханаў (Хулагуідаў) (1256—1343) на месцы падземнай крыніцы Фінسارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹). Паводле ўжо гістарычных крыніц, у 1573 годзе сур'ёзную шкоду саду нанёс моцны землятрусhttp://tourism.isfahancht.ir/Isfahan_Virtual_Tour/Fa/Fa_index.php?f=1017%20Fin%20Garden . А у перыяд уладарства дынастыі Сефевідаў (XVI—XVIII стагоддзі) пачалося будаўніцтва асноўных будынкаў і помнікаў на тэрыторыі Сада Фін. Праект будаўніцтва сада па загадзе шаха Абаса I Вялікага (1587—1629)Holly Kerr Forsyth. «LESSONS IN GARDEN HISTORY». Gardens of Eden: Among the World’s Most Beautiful Gardens. ۸۷ распрацаваў выдатны матэматык і астраном таго часу Гіяс Алдзін Джамшыд Кашані, і ў 1591 годзе па гэтым праекце ўзведзены першыя будынкі ў садзе. План сада таксама вывучаў і вялікі іранскі вучоны Шэйх Бахаі.
Будаўніцтва і добраўпарадкаванне саду вялося і далей і дасягнула свайго піку ва уладарства шаха Абаса II (1633—1666). У гэты перыяд былі ўзведзены будынкі цэнтральнага ўваходу, палац Сефевідаў і адзін з будынкаў лазні. Вядома, што шах Салейман Сефі з дынастыі Сефевідаў змяніў назву крыніцы Фін, якая цячэ ў гэтым месцы на крыніцу Салейманіе.
З канца праўлення дынастыі Сефевідаў да перыяду праўлення дынастыі Зендаў саду не ўдзялялі ўвагі. У час праўлення Керым-хана Зенда (1705—1779), у час якога адбылося некалькі землятрусаў запар, сад і яго будынкі падвергліся рэканструкцыі і быў узведзены новы будынакسارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹)..
У час праўлення Фатх Флі Шаха (1797—1837) з дынастыі Каджараў была дададзена большая частка будынкаў. Але пасля смерці Фатх Алі Шаха праца па добраўпарадкаванні сада была спынена і без неабходнага догляду сад прыйшоў у заняпадhttp://jamejamonline.ir/Online/670726208765493227/باغ-فين؛-قرباني-رفتار-غيرکارشناسانه. Асобныя дрэвы і расліны ў ім загінулі.
У перыяд праўлення дынастыі Пехлеві былі ўзведзены будынкі Нацыянальнага кашанскага музея і бібліятэкі. Таксама з 1956 года была праведзена рэканструкцыя іншых будынкаў.
Архітэктура сада Сад Фін з'яўляецца наглядным прыкладам старажытных Іранскіх садоў. Элементамі архітэктурнага ансамбля сада з'яўляюцца таксама вада і дрэвы, якія дапаўняюць будынкі. Нягледзячы на старажытнасць, ён з'яўляецца добра распрацаваным культурным ландшафтам, які складаецца з наступных элементаў:
Вада У планіроўцы сада вада з'яўляецца ключавым элементам. Яна напаўняе басейны (басейн перад палацам Сефевідаў і інш.), цячэ ў ручаях, бруіцца ў фантанах.
Дрэвы У садзе растуць 579 кіпарысаў і 11 платанаўسارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۸ (۱ تیر ۱۳۸۹). Узрост дрэў — ад 100 да 470 гадоў. На жаль, за апошнія гады і асабліва пасля засухі 2007 года, шмат якія дрэвы захварэлі і загінулі.
Будынкі У першапачатковым плане будаўніцтва сада асаблівая ўвага надавалася сіметрыі. Але з цягам часу пасля праўлення дынастыі Сефевідаў, у будаўніцтве адбываецца адхіленне ад восей сіметрыі.
У цэнтры сада размешчаны палац Сефевідаў. Малое памяшканне лазні і іншыя будынкі, якія належаць таксама часу праўлення Сефевідаў, размешчаны па таму ж прынцыпу. А палац Каджараў з прыгожымі карцінамі на столі і сценах размешчаны ўжо за межамі восі сіметрыі.
Вольны час
Цяпер шмат якія будынкі сада выкарыстоўваюцца як рэстараны (чайханы). Нацыянальны музей Кашана, размешчаны ў гэтым садзе, быў закрыты ў 2006 годзе і аднавіў працу ў 2010http://www.farsnews.ir/newstext.php?nn=8911171111 . Наведвальнікі могуць прайсці ва ўсе часткі садаhttp://afarineshdaily.ir/afarinesh/News.aspx?NID=18809 .
Спасылкі http://www.aparat.com/v/UaSEC/باغ_فین_کاشان
Катэгорыя:Персідскія сады Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іране