Бе́рнхард Ку́льман (; нар. ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера Пачаў сваю футбольную кар’еру ў 1969 годзе з камандай «Порц», пакуль не падпісаў кантракт з клубам «Кёльн» у 1970 годзе. Згуляў у 341 матчы Бундэслігі, пакуль не завяршыў кар’еру па стане здароўя. Паміж 1973 і 1980 гадамі ён гуляў у 40 матчах за нацыянальную зборную Германіі, забіўшы шэсць галоў. Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 1974, чэмпіянаце свету 1978 і ў чэмпіянаце Еўропы 1980.

З 1999 года яго сын, Карстэн Кульман, таксама пачаў гуляць за «Кёльн».

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Ігракі ФК Кёльн Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1974