Ка́рпаўскае () — вадасховішча ў Валгаградскай вобласці Расіі, самае вялікае ў сістэме Волга-Данскога канала.

Вадасховішча створана ў 1952 годзе ў нізоўях ракі Карпаўка і аддзеленае плацінай са шлюзам і насоснай станцыяй ад Цымлянскага вадасховішча на рацэ Дон. Плошча паверхні вадасховішча 42 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 3,2 км. Сярэдняя глыбіня 4 м, ваганні ўзроўню вады 1 м. Аб’ём вады ў Карпаўскім вадасховішчы 0,16 км³.

Вадасховішча створана ў мэтах суднаходства, рэгулявання сцёку, забеспячэння вадой і арашэння.

Каля паўночнага берага вадасховішча знаходзяцца пасёлкі Ільеўка, Пяціморск, каля паўднёвага — пасёлак Волгаданскі ().

Літаратура Карповское //

Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.

Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Басейн Дона