Арка́дзь Льво́віч Ізраіле́віч (нар. , ) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік»Аркадий Израилевич — ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси — 2018 // Ежедневник (ej.by).

У пачатку 2000-х гадоў пачаў займацца бізнесам. Займаецца будаўніцтвам, інвестыцыямі ў нерухомасць, гандлем нафтапрадуктамі. Валодае некалькімі забаўляльнымі, офіснымі і жылымі комплексамі ў Мінску.

Мае сына і дачку.

Супрацьстаянне ў Курапатах У 2018 годзе Аркадзь Ізраілевіч стаў вядомы праз сваё супрацьстаянне актывістам, якія пратэставалі супраць дзейнасці рэстарана «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў падчас савецкіх рэпрэсій.

Ізраілевіч актыўна выступаў у абарону Леаніда Зайдэса, аднаго з гаспадароў рэстарана. Пры гэтым ён сам адмаўляў уладанне доляй у рэстаране і падаў у суд на газету «Новы Час», якая апублікавала расследаванне, з якога вынікала, што Ізраілевіч з’яўляецца саўладальнікам рэстарана, а таксама супраць аўтара расследавання, Дзяніса Івашына. Суд адмовіў Ізраілевічу і пастанавіў выплаціць кампенсацыю газеце.

31 кастрычніка 2018 года з’явіліся паведамленні пра затрыманне А. Ізраілевіча і змяшчэнне яго ў СІЗА КДБ («Амерыканку»). 9 лістапада ён быў вызвалены.

Спасылкі

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі