Андрэй Брухман (; каля 1577, Ольштын — 23 красавіка 1643, Полацк) — святар, педагог.
Па сканчэнні езуіцкіх школ у Браневе ўступіў у Таварыства Ісуса 8 студзеня 1596 г. у Рызе. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце ў Дэрпце вывучаў філасофію ў Браневе (1598—1600) і тэалогію ў Віленскай акадэміі (1604—1608). У сталіцы быў высвечаны на ксяндзаKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 43..
Выкладчык рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1609—1610), прэфект штудыяў у Рызе (1611—1612), прэфект дыяцэзіяльнай семінарыі ў Браневе (1612—1614). Прафесар маральнай тэалогіі ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1617—1620), рэктар у Браневе (1620—1623), прафесар маральнай тэалогіі ў Пултуску (1623—1626) і прэфект дыяцэзіяльнай семінарыі ў Пултуску (1628—1629). Спаведнік біскупа-суфрагана вармінскага Міхала Дзялынскага (1629—1633), прэфект школ у Пултуску (1633—1634), інструктар Дому ІІІ прабацыі (1636—1637) і прэфект школ (1638—1639) у НясвіжыGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Апошнія гады жыцця, з 1640 па 1643, займаў пасаду рэктара Полацкага езуіцкага калегіума і актыўна прапагандаваў у горадзе культ архіепіскапа Полацкага Іасафата Кунцэвіча.
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта