Станіслаў Пшыгодскі (Пшыгоцкі) (, каля 1609, Падляшша — 15 жніўня 1661, Пултуск) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 28 кастрычніка 1628 г. у Вільні. Прэфект аптэкі ў Варшаве (1645—1646), прэфект школ у Плоцку (1646—1648). Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1652—1655). Інструктар у Доме ІІІ прабацыі ў Пінску (1658—1659), прэфект школ у Пултуску (1660—1661). Спаведнік Казіміра Льва СапегіGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума