Рэспубліка Астравоў Фіджы (, , / ) — дзяржава на архіпелагу Фіджы ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на ўсход ад Вануату, захад ад Тонга і поўдзень ад Тувалу.
Гістарычныя афіцыйныя назвы краіны: 1871—1970 — Каралеўства Фіджы 1970—1987 — Фіджы 1987—1990 — Рэспубліка Фіджы 1990—1998 — Суверэнная Дэмакратычная Рэспубліка Фіджы з 1998 — Рэспубліка Астравоў Фіджы
Назва Сучасная назва дзяржавы — Фіджы — паходзіць ад скажонай назвы галоўнага вострава краіны, Віці-Леву, а менавіта ад яе танганскага вымаўлення. Жыхары астравоў Тонга спрадвеку мелі цесныя сувязі з фіджыйцамі, якія лічыліся ў рэгіёне адважнымі ваярамі і жорсткімі канібаламі, а іх зброя і іншыя вырабы мелі вялікі попыт. Фіджыйцы называлі сваю радзіму Віці (Фіджы. Viti), аднак танганцы вымаўлялі яе як Фісі (танг. Fisi). Пасля слова было скажона ўжо еўрапейцамі, а менавіта брытанскім мараплаўцам Джэймсам Кукам, які ўпершыню нанёс на карту сучасную назву астравоў — Фіджы ().
Геаграфія Плошча — 18,3 тыс. км². Насельніцтва — 800 тыс. чал. (1998). Афіцыйная мова — англійская.
Сталіца краіны Сува. Валюта краіны — фіджыйскі долар.
Агулам Фіджы належаць 844 астравы, не ўсе яны заселены.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт урада Фіджы Афіцыйны сайт Парламента Фіджы Інтэрактыўныя карты Фіджы Бюро па турызме Фіджы — розная інфармацыя для турыстаў The Fiji Times — вядучая газета Фіджы
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астраўныя дзяржавы Катэгорыя:Унітарныя дзяржавы Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі