Міхал Буйноўскі (, ; 3 сакавіка 1632, Полацкае ваяводства — 20 кастрычніка 1690, Нясвіж) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 верасня 1646 г. у Вільні. Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1650—1653) і тэалогію ў езуіцкім калегіуме ў Трнаве (1657—1660). Выкладаў граматыку ў Ужгарадзе (1656), рыторыку ў Браціславе (1661—1662), Нясвіжы (1663—1664), Гродна (1664—1665), Вільні (1665—1668) і Крожах (1670—1672)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Пенітэнцыярый (святар, які спавядае ў асаблівых выпадках па даручэнні рымскага папы або епіскапаhttps://dic.academic.ru/dic.nsf/dic_fwords/26737/%D0%9F%D0%95%D0%9D%D0%98%D0%A2%D0%95%D0%9D%D0%A6%D0%98%D0%90%D0%A0%D0%98%D0%99) у Базіліцы Св. Пятра ў Рыме (1672—1683). З 1683 па 1688 гг. — рэктар езуіцкіх калегіумаў у Полацку, а з 1689 па 1690 гг. — у Нясвіжы.

Выдаў шэраг прац, прысвечаных пытанням тэалогіі і эстэтыкі: Ranny obiad na posiłek duszy (Вільня, 1686) i Droga do domu wieczności (Вільня, 1688), Ratio status eligendi (у двух частках: першая, другая ; Вільня, 1688—1689) i Ratio status ecclesiastici stabiliendi (Вільні, 1690)Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 140..

Літаратура Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума