Будынак гарадской думы — будынак у Гомелі, размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 1.
Гісторыя Пабудаваны ў 1889 годзе (арх. Я. Торлін) з цэглы. На першым паверсе размяшчаліся крамы, а на другім — гарадская дума і гарадская ўправа. Пасля рэвалюцыі ў будынку размяшчалася рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». З 1921 года ў будынку знаходзяцца два цэхі фабрыкі «Палесдрук». У 1970 годзе на будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Ц. С. Барадзіна. У 2017 годзе на будынку ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар поўнага кавалера ордэна Славы В. Д. Вятошкіна і Героя Савецкага Саюза Ц. С. Барадзіна, якія некалі працавалі тут на фабрыцы «Палесдрук».
Архітэктура Прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1935 годзе), вокны 2-га і 3-га паверхаў аформлены ліштвамі і завершаны франтончыкамі. Цэнтральная частка будынка вылучана лапаткамі. Паверхі аддзеляны цагляным зубчатым поясам і квадратнымі філёнгамі. Вуглы апрацаваны руставанымі лапаткамі. У дэкаратыўным афармленні будынка праявіліся рысы эклектызму.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Здание бывшей городской думы на сайце planetabelarus.by
Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Славутасці Гомеля Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гомель) Катэгорыя:1889 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1880-я гады Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі