Францішак Гжымала (; 14 лютага 1696, Беларусь — 6 студзеня 1766, Вільня) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1711 г. у Вільні. У 1720 г. высвечаны на ксяндза. У Віленскай акадэміі быў прафесарам этыкі (1725—1728) і прэфектам школ (1729—1730, 1734—1735). Прэфект школ у Варшаве (1730—1731). Прыдворны місіянер віленскага епіскапа Міхала Яна Зянковіча (1731—1734), суперыёр у Драгічыне (1736—1737), місіянер у Ваўкавыску (1740—1741). Узначальваў калегіумы ў Гродна (1737—1740, 1743—1746), Навагрудку (1748—1752) і Полацку (1752—1756). Віцэ-рэктар (1747—1748) і рэктар (1758—1763) Дому ІІІ прабацыі ў ВільніGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума