Рыштанская кераміка, або ішкорская кераміка ці іншкоравая кераміка — від узбекскай керамікі, цэнтрам вытворчасці якой знаходзіцца ў Рыштане Ферганскага вілаету. Адметная рыса — роспіс раслінным арнаментам на бірузова-сінім фоне.

Гісторыя

Імаверна, ганчарны промысел з’явіўся ў ваколіцах сучаснага Рыштана яшчэ да нашай эры. Гэтаму спрыялі багатыя мясцовыя паклады ганчарнай гліны і неабходных мінеральных рэчываў у гарах паблізуИтак, часть первая — Керамика Риштана . Але ўласная рыштанская тэхніка стала фарміравацца каля XII стагоддзя.

Шырокую вядомасць рыштанскія керамічныя вырабы набылі, дзякуючы Вялікаму шаўковаму шляху, якім кераміка разыходзілася па ўсёй Сярэдняй Азіі.

У XVIII стагоддзі Рыштан стаў галоўным цэнтрам па вытворчасці і экспарту паліванай керамікі ў рэгіёне.

У 1900 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, рыштанская кераміка атрымала вельмі высокую ацэнку ад знатакоў.

На рубяжы XIX і XX стагоддзяў амаль усё працоўнае насельніцтва Рыштана было датычным ганчарнай вытворчасці.

У савецкі час ганчарныя промыслы набылі артэльны характар.

У XXI стагоддзі ў Рыштане налічваецца ад адной да дзвюх тысяч ганчароў, якія з выкарыстаннем традыцыйных тэхналогій, або сучаснага абсталявання робяць да 5 мільёнаў вырабаў.

Сыравіна Асноўнай сыравінай з’яўляецца мясцовая чырванаватая гліна, якая пакрываецца глазурамі на аснове кварцу і кварцавага пяску і размалёўваецца мінеральнымі фарбавальнікамі: марганцам, жалезістай глінай, лазурытам і меддзю.

Тэхналогія стварэння Падрыхтаваную сыравіну лепяць у патрэбную форму, напяваючы пры гэтым песні і малітвы. Вылепленую пасудзіну сушаць у залежнасці ад віду вырабу ад 40 дзён да году. Пасля сушкі яе пакрываюць спецыяльным растворам вадкай гліны, каб пасля абпальвання выявіўся ярка-бірузовы колер.

Высушаны посуд абпальваюць пры тэмпературы каля 980—1000 °C. Пры гэтым гліна спякаецца, а пакрыцці распраўляюцца і застываюць.

Рыштанская кераміка распісваецца раслінным арнаментам на фоне сіняга і бірузовага колераў, якія сімвалізуюць неба і горныя рэкі.

На дне вырабу ставіцца кляймо майстра і ў самым канцы посуд яшчэ раз абпальваецца.

Разнастайнасць формаў Рыштанская кераміка адметная вялікай разнастайнасцю формаў і вырабаў. Сярод іх  — блюды для плову, касы і шакасы — міскі для супа-шурпы, вялізныя збаны- для захавання збожжа і алею, маслабойкі, глыбокі посуд з вечкамі для кіслага малака — кашкулок, збаны- для , , збаны-кузача для вады, пасудзіны ў выглядзе фантастычнай птушкі — урдак Альбом «КЕРАМИКА РИШТАНА: традиции и мастера» Вступительная статья и составитель Людмила Кодзаева (Кодзати) Редактор Н. Зиганшина, 2006..

Захаваліся таксама формы посуду, характэрныя толькі для Рыштана. Гэта рытуальны посуд для абмывання рук — даст шу, у выглядзе разгорнутай спадзістай чары на невысокім пустацелым паддоне-рэзервуары для зліву вады.

Сімволіка рыштанскай керамікі Арнаменты на рыштанскай кераміцы традыцыйна маюць канцэнтрычную форму, дзе кожная акружнасць мае сэнсРиштанская керамика — вся жизнь в одной тарелке . У цэнтры пасудзіны знаходзіцца кропка, якая сімвалізуе нараджэнне чалавека, потым ад цэнтра да краёў дадаюцца арнаменты, якія сімвалізуюць рост чалавека, навучанне, працу, шлюб, з’яўленне дзяцей і ўнукаў. Пасля гэтага паказваецца лінія смерці, але на ёй малюнак не абрываецца, бо майстры бачаць за ёй працяг жыцця лініямі нашчадкаў.

Музейныя калекцыі Вырабы рыштанскай керамікі захоўваюцца ў многіх узбекскіх музеях. З замежных музеяў яе асобнікі, між іншым, утрымліваюцца ў Музеі Усходу ў Маскве, Музеі этнаграфіі ў Санкт-Пецярбургу, Эрмітажы і іншых.

Літаратура Альбом «КЕРАМИКА РИШТАНА: традиции и мастера» Вступительная статья и составитель Людмила Кодзаева (Кодзати) Редактор Н. Зиганшина, 2006

Спасылкі

Катэгорыя:Віды керамікі Катэгорыя:Мастацтва Узбекістана