Яўге́н Ві́ктаравіч О́сін (; , Масква, СССР — , Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, музыкант, аўтар песень.

Біяграфія Яўген Віктаравіч Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Яго бацька, Віктар Рыгоравіч Осін, працаваў вадзіцелем тралейбуса, па веравызнанні — адвентыст сёмага дня. Дзядзька Яўгена быў барабаншчыкам у ансамблі Леаніда Уцёсава. Калі Яўгену было 9 гадоў, яго бацькі развяліся. Пасля гэтага яго маці далі двухпакаёвую кватэру ў Тэкстыльшчыках, а бацька пераехаў у Чарапавец, дзе працаваў начальнікам аўтакалоны і ўзначальваў ячэйку адвентыстаўЯўген Осін — біяграфія, інфармацыя, асабістае жыццё. Ёсць малодшая сястра Альбіна.

Музыка захапіла Осіна ў чатырнаццаць гадоў, калі ён пачынае граць на барабанах у школьным ансамблі; затым ён прабуе вучыцца в музыкальнай школе, але кідае яе, не давучыўшыся. Пасля няскончанай вучобы на руках у Осіна было пасведчанне з інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, якое давала права працаваць кіраўніком самадзейнага ансамбля ўзроўню раённага дома культуры. У 1983 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Осін стае вегетарыянцамЯўген Осін — Мясаеды і вегетарыянцы (1999 г.).

Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.

Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-я. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца».

Адно з самых яго вядомых выступленняў — у 1996 годзе ў Растове-на-Доне ў рамках перадвыбарнай кампаніі Барыса Ельцына, калі прэзідэнт Расіі выйшаў на сцэну і станцаваў разам з Осіным.

У 2017 годзе ў Осіна дыягнаставалі апошнюю стадыю алкагалізму, яго адправілі на лячэнне ў адну з клінік у Тайландзе. З гэтага часу ён практычна не мог самастойна перамяшчацца. У маі 2018 года артыст у інтэрв’ю распавядаў, што замяніў спіртное мотаспортам, аднак неўзабаве ён трапіў адразу ў дзве аварыі за тыдзень: адна адбылася на запраўцы, другі раз ён урэзаўся ў трактар.

17 лістапада 2018 года Яўген Осін памёр. Яму было 54 гады. Вядома, што артыст памёр у сябе дома. Афіцыйна прычына смерці не раскрываецца, але па некаторых даных, артыст, імаверна, памёр ад спынення сэрца, выкліканым ужываннем алкаголю.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Яўгена Осіна Фан-клуб Яўгена Осіна Пра Яўгена Осіна на сайце peoples.ru Пра Яўгена Осіна на сайце Music library Лячэнне Яўгена Осіна ад алкагалізму Аляксей Аляксееў пра маладога Яўгена Осіна, Спецыяльнае радыё, 2007

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя:Гітарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Гітарысты СССР Катэгорыя:Гітарысты Расіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя