Вало́савіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Валосавічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Акцябрскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска ГуслішчаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў. 29 жніўня 1974 года скасавана вёска НекрашыРашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 944 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 883 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна