Мікалай Аляксандравіч Гарулёў (, Баева, цяпер Дубровенскі раён — , Мінск) — рускі і беларускі савецкі , , , і . Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Біяграфія Нарадзіўся 6 лістапада 1919 года ў сям’і настаўнікаБиография, Гарулёў Мікола (Гарулёу Микола, Горулёв Николай). Біяграфія.. Скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута ў 1941 годзе. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, потым — баец, афіцэр-палітработнік у Савецкай Арміі.

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе працаваў адказным сакратаром магілёўскай абласной газеты «За Радзіму». У 1949 годзе пераехаў у Мінск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у рэдакцыі часопіса «Советская Отчизна», загадчыкам літаратурнай часткі Рускага драматычнага тэатра, на кінастудыі і культуры Беларусі. У 1970—1979 гадах адказны сакратар рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».

Член СП СССР і Беларусі з 1947 года.

Памёр 7 мая 1980 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (П-1, 16/12/18).

Творчасць

Паэзія і проза Першы верш апублікаваў у газеце «Камунар Магілёўшчыны» ў 1938 годзе. Пісаў на рускай і беларускай мовах. У 1949 годзе выдаў нарыс «Шлях рацыяналізатара».

Аўтар зборнікаў вершаў «Сверстники» (1950), «В пути» (1956), аповесці для юнацтва «Друзья-товарищи» (1954), раману пра жыццё студэнцкай моладзі напярэдадні і ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны «Прощайте, любимые» (1979), аповесці для дзяцей «Новый учитель» (1974), юмарыстычных апавяданняў.

Зрабіў літаратурны запіс кнігі М. Каралёва «Сыновья народа» (1955).

Драматургія Выступаў як драматург. Аўтар п’ес «Выбух» (з М. Алтуховым, 1959, пастаўлена ў 1958), «Второе знакомство» (паст. 1960, выд. 1961), «Если любишь» («Призвание»; паст. 1962, выд. 1963), «Моя дочь» (паст. у 1965, выд. 1966), «Друг или враг» («Кровью скреплённая»; паст. 1966, выд. 1967), «Месть Половинкина» (паст. 1968), «Москвич-408» (1971) і іншыя прысвечаны маральна-этычным праблемам.

Напісаў кінааповесь «Наследники Матвея Марковича» (1963) і сцэнарыі трох дакументальных фільмаў.

Пераклады Пераклаў на рускую мову раманы М. Паслядовіча «Святло над Ліпскам» (1950) і М. Зарэцкага «Вязьмо» (1965), а таксама паасобныя творы Я. Коласа, Э. Самуйлёнка, П. Галавача, М. Танка, П. Панчанкі, А. Бялевіча, У. Краўчанкі, Я. Скрыгана, І. Мележа і іншых.

Бібліяграфія Наследники: Пьесы. — Мн., 1971 Признание. — Мн., 1976

Узнагароды Медалі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1979).

Памяць

У 1982 годзе на магіле ўсталяваны помнік — скульптурны партрэт на пастаменцеУ. У. Бянько. Паўночныя могілкі (Даўгінаўскі тракт). № 455 Магіла Гарулёва. : энцыкляпэдыя / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 244. Яго імем названа вуліца ў горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці Беларусі. У Дуброўне ў гонар Н. А.Гарулёва адкрыта мемарыяльная дошка на доме № 1 на вуліцы, якая носіць яго імя (23.01.2026).

Крыніцы

Спасылкі Биография, Гарулёў Мікола (Гарулёу Микола, Горулёв Николай). Біяграфія..

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова