РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Назвы Радыётэхнік (1967—1968) Буравеснік (1968—1970) РТІ (1970—1995) РТІ-РШВСМ (1995—1997) РТІ-АЗАА (1997—2000) РТІ (2000—2002) РТІ-РВАР (2002—2003)

Гісторыя Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у Першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў Вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў Вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцыГісторыя выступленняў у вышэйшая лізе СССР.

Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзеПрызёры чэмпіянату Беларусі Страницы истории. Чемпионат Беларуси сезона 1994/1995.

У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».

Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Чэмпіён (2) 1992/1993, 1994/1995. Сярэбраны прызёр (5) 1993/1994, 1995/1996, 1998/1999, 2000/2001, 2002/2003. Бронзавы прызёр (4) 1996/1997, 1997/1998, 1999/2000, 2001/2002.

Кубак Беларусі па баскетболе Фіналіст (1) 1998. Бронзавы прызёр (1) 2000.

Статыстыка выступленняў У чэмпіянаце СССР Сезон Ліга Чэмпіянат СССР Заўвагі 1967-68 Першая ліга 7 1968-69 Першая ліга 2 1969-70 Першая ліга 1 1970-71 Вышэйшая ліга 12 1971-72 Першая ліга 1 1972-73 Вышэйшая ліга 9 1973-74 Вышэйшая ліга 7 1974-75 Вышэйшая ліга 8 1975-76 Вышэйшая ліга 8 1976-77 Вышэйшая ліга 8 1977-78 Вышэйшая ліга 8 1978-79 Вышэйшая ліга 6 1979-80 Вышэйшая ліга 9 1980-81 Вышэйшая ліга 8 1981-82 Вышэйшая ліга 9 1982-83 Вышэйшая ліга 5 1983-84 Вышэйшая ліга 10 1984-85 Вышэйшая ліга 6 1985-86 Вышэйшая ліга 9 1986-87 Вышэйшая ліга 11 1987-88 Вышэйшая ліга 7 1988-89 Вышэйшая ліга 9 1989-90 Вышэйшая ліга 10 1990-91 Вышэйшая ліга 13 1991-92 Вышэйшая ліга 9

У чэмпіянаце Беларусі Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 1992-93 Вышэйшая ліга Чэмпіён - Кубак Еўропы — 1/32 фіналу 1993-94 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр - Кубак чэмпіёнаў — 1/16 фіналу 1994-95 Вышэйшая ліга Чэмпіён - 1995-96 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр - 1996-97 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр 5-е месца 1997-98 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Фіналіст 1998-99 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Кубак Корача — папярэдні раўнд 1999-00 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Групавы этап 2000-01 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр Бронзавы прызёр 2001-02 Вышэйшая ліга Бронзавы прызёр Групавы этап 2002-03 Вышэйшая ліга Сярэбраны прызёр н/у

Трэнеры

Іван Аляксандравіч Панін (1967—1975) Рыгор Абрамавіч Гольфанд (1975—1976) Уладзімір Міхайлавіч Колас (1976—1981) Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1981—1987) Аляксандр Аляксандравіч Барысаў (1987—1995) Канстацін Мікалаевіч Шаравера (1995—1996) Анатоль Пятровіч Бутвілоўскі (1996—1998) Генадзь Леанідавіч Самарскі (1998) Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў (1998—1999) Анатоль Уладзіміравіч Якубенка (1999—2000) Валерый Апанасавіч Гарэлікаў (2000) Аляксандр Леанідавіч Папкоў (2000—2003)

Гл. таксама Андрэй Ольбрэхт

Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:1967 год у Мінску Катэгорыя:РТІ