Аральская шамая (Chalcalburnus chalcoides aralensis) — рыба сямейства карпавых.
Характэрныя прыкметы Рот у выглядзе касой шчыліны, накіраванай угару, ніжняя сківіца троху выдаецца наперад. Паміж брушным і анальным плаўніком кіль, не пакрыты луской толькі блізу анальнай адтуліны. Анальны плаўнік складаецца мінімум з 13 промняў. Бакавая лінія ніжэй за сярэднюю лінію цела. Жабравыя тычынкі доўгія і густыя. Лоб і спіна цёмныя з зеленаватым адценнем, бакі і бруха серабрыстыя. Плаўнікі (акрамя хваставога) ля падставы ружовыя, па краях шэрыя. Ад каспійскай шамаі адрознівацца ніжэйшым целам. Даўжыня да 29 см.
Распаўсюджанасць Раней — Аральскае мора, цяпер сустракаецца ў нізоўях Сырдар’і, у раўнінных вадаёмах ніжняга і сярэдняга цячэнняў Амудар’і, Зарафшана. У апошнія гады пранікла праз каналы у сярэдняе цячэнне Сырдар’і і Кашкадар’іhttp://uznix.narod.ru/sci/fkey/chalcal.html.
Лад жыцця Жыве і нерастуе ў моры. Палавой сталасці самцы дасягаюць ва ўзросце 2-5 гадоў пры даўжыні цела 15 см, а саміцы — ад 2 да 6 гадоў пры даўжыні 17 см. Нераст у прыбярэжных зонах, звычайна на камяністым грунце, радзей на пясчаным, часам ікра прыклейваецца да каранёў плывучых курцін трыснягу. Асобіны, якія скончылі нераст, выходзяць у адкрытае мора і інтэнсіўна харчуюцца бакаплавамі і кукалкамі матыля. Ноччу шамая прабывае ў верхніх пластах вады, днём спускаецца на глыбіню.
Гаспадарчае значэнне Раней — невялікае, лавілі шамаю невадамі, сеткамі. Пазней стала каштоўнай прамысловай рыбай. У раўнінных вадасховішчах мае мясцовае прамысловае значэнне.
Спасылкі
Определитель пресноводных рыб фауны СССР Chalcalburnus chalcoides aralensis (Berg) — Аральская шемая
Катэгорыя:Карпавыя