Марцін Гаштольд (? — ) — прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Яна (Івашкі), бацька Альбрэхта і Альжбеты. Староста новагародскі (1464—1471), першы ваявода кіеўскі (1471—1480?), маршалак земскі (1481), ваявода троцкі (1481—1483).
Біяграфія
Вядомы стрымліваннем злоўжыванняў магнатаў. Быў двойчы жанаты з князёўнамі Гальшанскімі: шлюб з дачкой Сямёна Гальшанскага-Трабскага прынёс яму маёнтак Трабы, каля Гальшан, частку Глускай воласці на р. Пціч, а шлюб з Ганнай, дачкой князя Юрыя Гальшанскага, частку Гальшан і Глуска з Дубровіцай, таксама Задзвеі і Котлава.
Пасля смерці ўдзельнага кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча, прызначаны вялікім князем літоўскім Казімірам Ягелончыкам ваяводай кіеўскім. Аднак кіяўляне не пусцілі яго ў горад. У 1471 годзе з войскам узяў Кіеў, паклаў канец існаванню Кіеўскага княства. Аднак пакінуў урад намесніка кіеўскага ў 1475 годзе.
Крыніцы
Літаратура Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923. T. 6. Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000. Рад. енциклопедія історії України.- К., 1969.- т.1. Нарбут А. М. М. Гаштольд // }}
Марцін Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Намеснікі новагародскія