Абу Райхан Мухамад ібн Ахмад аль-Біруні (, ) (Харэзм,  — , Газні) — вялікі узбекскі вучоны з Харэзма, аўтар шматлікіх капітальных прац па гісторыі, геаграфіі, філалогіі, астраноміі, матэматыцы, геадэзіі, мінералогіі, фармакалогіі, геалогіі і інш. У Еўропе быў вядомы пад лацінізаваным імем Альбероніус.

Апрача сваёй роднай харэзмскай мовы, аль-Біруні валодаў цюркскай, фарсі, санскрытам, арабскай мовай, а таксама ведаў грэчаскую, сірыйскую мовы, іўрыт і берберскія мовы.

Большую частку свайго жыцця Аль-Біруні правёў у Газні (тэрыторыя сучаснага Афганістана), дзе працаваў пры двары султана Махмуда Газнаві і яго наступнікаў Масуда і Маўдуда. Аль-Біруні прымаў удзел у паходах Махмуда ў Індыю, дзе таксама пражыў некалькі гадоў.

Гл. таксама

Біруніт

Спасылкі

Аль-Біруні на энцыклапедыі Іраніка Аль-Біруні на сайце The MacTutor History of Mathematics archive Працы аль-Бірунi пра Індыю Некаторыя з працаў аль-Біруні

Катэгорыя:Астраномы Катэгорыя:Вучоныя Узбекістана