Дыскавая фібула або дыскавая брошка — тып фібулы, то ёсць , спражкі, зашпількі або  для мацавання на адзенні, якая мае дыскападобную, часта багата аздобленую пласціну аб дыск, які закрывае крапёж. Дыскавыя фібулы да 5 сантыметраў у дыяметры, як правіла, былі часткай жаночага адзення ў Еўропе ў ; значна менш прыкладаў таго, што падобныя ўпрыгажэнні таксама насілі мужчыны, аднак яны ставяцца да каралінгскай эпохі. Вядомы фібулы гэтага тыпу, датаваныя перыядам міграцыі і на працягу стагоддзяў у абодва бакі ад яго, напрыклад дыск фібулы з Зоста або ніжнесаксонскай вёскі  ў Германіі.

Многія дыскавыя фібулы маюць залатыя ўпрыгажэнні, інкрустацыю каштоўнымі камянямі, зробленыя з эмаллю або насяканнем, або апраўленыя ў золата або срэбра. Вядомая пліцхаўзенская брошка была вонкавай часткай дыскавай фібулы. Прыкладам рымскай эпохі з’яўляецца . Раннесярэдневяковая  адлюстроўвае постаць неідэнтыфікаванага святога з .

Літаратура

M. J. Bode: Germanische Scheibenfibeln. Ein kurzer Überblick über den Forschungsstand ausgewählter Formen. In: Jürgen Kunow (ed.): 100 Jahre Fibelformen nach Oskar Almgren. Wünsdorf, 1998, pp. 321—338, 3-910011-17-9. Heinrich Beck (ed.): Fibel und Fibeltracht. Sonderdruck aus Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. Berlin, 2000, 3-11-016858-8.

Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Вялікае перасяленне народаў Катэгорыя:Брошкі Катэгорыя:Каралінгскае мастацтва Катэгорыя:Сярэдневяковае мастацтва Катэгорыя:Мастацтва меравінгаў Катэгорыя:Фібулы