Аляксей Якаўлевіч Чыкін (1906—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Аляксей Чыкін нарадзіўся 25 лютага 1906 года на станцыі Нямчынаўка (цяпер — Адзінцоўскай раён Маскоўскай вобласці). Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе. У лютым 1942 года Чыкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З сакавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях быў паранены.
Да верасня 1943 года гвардыі чырвонаармеец Аляксей Чыкін быў сапёрам сапёрнага ўзвода 37-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днеяпро Чыкін у ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і за кароткі час з таварышамі пабудаваў прыстань, што дазволіла перапраўляць на плацдарм асноўныя сілы. За наступны тыдзень ён здзейсніў 18 рэйсаў праз Дняпро і назад. 4 кастрычніка 1943 года Чыкін атрымаў раненне і ў той жа дзень памёр. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Бярозаўка Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі чырвонаармеец Аляксей Чыкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.
У гонар Чыкіна названы вуліцы ў Адзінцова і ў вёсцы Смолалігаўка Рыпкынскага раёна.
Літаратура
Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро