Максім Бялоў (нар. ) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», правёў за яго два матчы ў Першай лізе, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. З 2017 года, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубліруючы склад клуба. Зрэдка прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3).
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду, пазней праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе магілёўскага клуба зноў стаў выступаць за дубль.
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У сезоне 2020 выступаў за дубль клуба. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з гарнякамі. У першай палове 2021 года з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, а пасля адправіўся на службу ў армію. У 2022 года зноў стаў выступаць за дубль «Шахцёра».
У лютым 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт з клубам.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 Д2 Дняпро 2 −0 2017 дубль Дняпро 20 −31 2018 Д1 Дняпро 2 −6 2019 дубль Дняпро 27 −45 2020 дубль Шахцёр 16 −19 2021 дубль Шахцёр ? −? 2022 дубль Шахцёр 15 −17 2023 Д1 Нёман 7 −10
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна