Завало́чыцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Завалочыцы. Плошча — 225,15 км².

Утвораны 24 чэрвеня 1960 года года ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гарадоцкага, Макавіцкага і Сіманавіцкага сельсаветаў, вёскі Баравішча, Дуброва, Людзвінова і Ольніца перададзены ў склад Хвастовіцкі сельсаветРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Тоўсты ЛесРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., 12 жніўня 1980 года — вёска СлавінаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 20 лістапада 2013 года ў склад Калаціцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1306 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,7 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 898 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна