Вюрцы́т — мінерал класа сульфідаў, крышталічная паліморфная мадыфікацыя сульфіду цынку, ZnS. Названы ў гонар французскага хіміка Ш. А. Вюрца.

Уласцівасці Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае каламорфныя, прамяністыя, крышталічныя скарынкі. Зрэдку сустракаецца ў выглядзе кароткіх крышталёў пірамідальнай і таблічастай формы. Колер ад амаль бясколернага да бура-чорнага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,09Вюрцит // Кристаллов. Net г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай і азотнай кіслотах.

Паходжанне і радовішчы Вюрцыт мае гідратэрмальнае нізкатэмпературнае паходжанне. Сустракаецца ў асацыяцыі з пірытам, сфалерытам, халькапірытам, барытам, марказітам. Радовішчы ў Аўстраліі, Аргенціне, Балгарыі, ЗША, Італіі, Канадзе, Кітаі, Расіі, Украіне.

Выкарыстанне Вюрцыт разам са сфалерытам з’яўляецца рудой на цынк, часам на кадмій.

Літаратура — С. 337. Вюрцит //

Спасылкі Wurtzite Mineral Data // Mineralogy Database Вюрцит // Каталог Минералов. Ru Вюрцит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья Вюрцит // Кристаллов. Net

Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы цынку Катэгорыя:Руды