Джавані-Натале Маньяні (, , ; 25 снежня 1747, Балоння, Італія — 22 кастрычніка 1794, ПолацкGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 29 кастрычніка 1763 г. у Венецыянскай правінцыі. У 1783 г. або ў 1784 г. пераехаў на БеларусьИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 134.. Прафесар этыкі і натуральнага права ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784—1785). 15 жніўня 1785 г. склаў апошнія зарокіCatalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Albarussia in annum 1788. . У 1785—1786 гг. быў гісторыкам правінцыі ордэна ў Полацку, браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моўИнглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143..

У 1787—1788 гг. — выхавацель сына беларускага генерал-губернатара Пятра Багданавіча Пасэка (у каталогу Таварыства Ісуса на 1787/1788 навучальны год пазначаны як прафесар паэтыкі і рыторыкі). Прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1788—1789), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1789—1793), сакратар правінцыяла Гераніма Віхерта ў Оршы (1793—1794). Памёр пад час эпідэміі, даглядаючы хворых.

Пераклаў на італьянскую мову «Гісторыю» Іосіфа Флавія і казанні Пятра СкаргіBrown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 269..

Літаратура Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума