Ду́байскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Дубае.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубай. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 17 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Невельскага сельсавета перададзена вёска ПерахрэсцеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў. 19 сакавіка 2004 года ўдакладнена назва цэнтра сельсавета — ДубаеПералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1078 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,9 % — беларусы, 3,2 % — украінцы, 3,1 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 685 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе