Ганчаро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ганчары.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Мініцкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мядзведзіцкага і Цыганскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Цэнтр — вёска Мінічы. 14 красавіка 1971 года вёска Вонькі перайменавана ў НабярэжнуюУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 красавіка 1971 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мініцкага сельсавета 13 населеных пунктаў.
4 чэрвеня 1979 года Мініцкі сельсавет перайменаваны ў Ганчароўскі, цэнтр перанесены ў вёску Ганчары. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куршынавіцкага сельсавета (аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж)Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1106 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 72,5 % — беларусы, 24,8 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1251 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе