Хі́дрынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хідры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хідры. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Пецькаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., які 18 снежня 1972 года быў перайменаваны ў Хідрынскі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).. У 1973 годзе ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены вёскі Корчыцы Вялікія, Ляхчыцы і НавасадкіРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў. 26 красавіка 2012 года на тэрыторыі Хідрынскага сельсавета ўтворана вёска Пескі 1Решение Кобринского районного Совета депутатов от 26 апреля 2012 г. № 117 О некоторых вопросах административно-территориального устройства в Кобринском районе .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 4411 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 84,7 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 3,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 4495 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1972 годзе