Ву́сценскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вусце.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Яромкавіцкі (Ермаковіцкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Яромкавічы (Ермаковічы). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Вусце. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарчылава. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпкі, сельсавет перайменаваны ў Ліпкаўскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), наўзамен у склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпкаўскага сельсавета 22 населеныя пункты. 23 кастрычніка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ВусцеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 кастрычніка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. 15 мая 1981 года ў склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска ТатарскРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў ВусценскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 15 снежня 2016 года скасавана станцыя ЧэрвінаРешение Оршанского районного Совета депутатов от 15 декабря 2016 г. № 187 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Оршанского района.

Склад Па стане на 2019 год у склад сельсавета ўваходзілі аграгарадок Вусце, а таксама 20 вёсак: Барань, Белева, Бараўцы, Бранцава, Вязавая, Яромкавічы, Клюшнікава, Красны Бераг, Ленькавічы, Ліпкі, Малінаўка, Марозаўка, Навасёлкі, Наваселле, Селішча, Сасноўка, Чэрвіна, Тарчылава, Целянцеева і Хімінічы.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1921 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,8 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе