Уладзіслаў Аляксандр Даўкша (, ; 24 ліпеня 1677, Ваўкавыскі павет — 18 красавіка 1747, ВільняGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў. Доктар тэалогіі (1719), доктар кананічнага права (1722), педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1695 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1697—1700). Выкладаў у паэтыку ў Нясвіжы і Драгічыне. Курс тэалогіі прайшоў у Віленскай акадэміі (1703—1707). У 1706 г. быў высвечаны на ксяндзаKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 51..
Прафесар рыторыкі для экстэрнаў у Мінскім езуіцкім калегіуме (1707—1708) і Віленскай акадэміі (1708—1709, 1710—1711); прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры калегіуме ў Крожах (1709—1710). Выкладаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1711—1714), а потым схаластычную тэалогію (1714—1719) і кананічнае права (1714—1715) ў Варшаўскім калегіуме схаластычную тэалогію (1719—1721) і кананічнае права (1720—1720) у Віленскай акадэміі. У 1711 г. атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра філасофіі і вольных навук, роўную доктарскай ступені, у 1719 г. — ступень доктара тэалогіі, а ў 1722 г. — доктара кананічнага права.
Займаў высокія пасады ў структурах Таварыства Ісуса: прэпозіта Дому прафесаў у Вільні (1722—1723, 1738—1741), правінцыяла Літоўскай правінцыі ордэна (1723—1727, 1735—1738), рэктара Віленскай акадэміі (1727—1731, 1741—1745) і Варшаўскага езуіцкага калегіума (1731—1735). У 1730—1731 гг. быў дэлегатам XVI генеральнай кангрэгацыі ў Рыме, на якой новым генералам Таварыства Ісуса быў абраны Франц Рэц.
На пасадзе правінцыяла прыкладаў шмат намаганняў для развіцця школьнай справы езуітаў (пераадоленне негатыўных наступстваў Паўночнай вайныПазднякоў, В. Даўкша Уладзіслаў Аляксандр / В. Пазднякоў // Электронная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае»., абмежаванне фізічных пакаранняў у школах, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў у дакладных навуках, накіраванне маладых езуітаў на вучобу за мяжу і г.д.) і умацавання маёмаснага становішча ордэна ў даручанай яму правінцыі. Упарадкаваў сялянскія павіннасці ў езуіцкіх маёнтках і змагаўся са злоўжываннямі іх адміністрацыі.
Апошняй пасадай было рэктарства ў калегіуме пры касцёле Св. Рафала ў Вільні (1735—1747).
Аўтар працы «Трактат супраць кальвіністаў і лютэран» (Traktat przeciw kalwinistom i lutrom, Вільня, каля 1719), панегірыка у гонар жамойцкага епіскапа Яна Мікалая Згерскага (Circus flaminius sanguinis Illustri… Illustrissimi Domini Joannis Nicolai Zgorski, episcopi Samogitiae… in primo in Cathedram suam ascensu a Collegio Crosensi SJ, Вільня, 1711) і драматычнага твора ў пяці актах Convivia dolus ad geniales Bacchi mensas (Вільня, 1709).
Літаратура Пазднякоў, В. Даўкша Уладзіслаў Аляксандр / В. Пазднякоў // Электронная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае». Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта