Камчацкая вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі.
Упершыню Камчацкая вобласць у складзе Іркуцкай губерні была ўтворана 11 (23) жніўня 1803 года. Цэнтрам вобласці быў прызначаны Верхне-Камчацк, 9 (21) красавіка 1812 года кіраванне вобласці перанесена ў Петрапаўлаўскую гавань. У 1822 годзе вобласць была скасавана. Замест яе ў складзе Іркуцкай губерні было створана Камчацкае прыморскае кіраванне з цэнтрам у Петрапаўлаўску.
У 1849 годзе з Камчацкага прыморскага кіравання і Гіжыгінскай акругі Ахоцкага прыморскага кіравання была зноў створана Камчацкая вобласць. Аднак ужо ў 1856 годзе Камчацкая вобласць была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Прыморскай вобласці.
Законам ад 17 (30) чэрвеня 1909 года Камчацкая вобласць была створана ў трэці раз. У склад вобласці ўвайшлі Петрапаўлаўскі, Ахоцкі, Гіжыгінскі, Анадырскі паветы і Камандорскія астравы, вылучаныя з Прыморскай вобласці. Адначасна на тэрыторыі Чукоткі (частка Анадырскага павета) утвораны Чукоцкі павет. У 1922 годзе Камчацкая вобласць была ператворана ў Камчацкую губерню.
Апісанне герба «У срэбным шчыце тры сопкі ці чорныя агнядышныя горы (сярэдняя наперадзе двух іншых) з барвовым полымем і дымамі над імі. Шчыт каранаваны старажытнай Царскай каронай і аточаны залатым дубовым лісцем, злучаным Аляксандраўскай стужкай».
Насельніцтва Насельніцтва Камчацкай вобласці паводле дадзеных перапісаў 1897 года — малаліка, пра што кажа і шчыльнасць насельніцтва, выразна вылучаецца сярод агульных акруг Камандорская акруга, у якой у 10 разоў прыкладна больш сярэдняя шчыльнасць насельніцтва.
Насельніцтва акруг Камчацкай вобласці на 1897 год АкругаПлошча, кв вёрстаўПлошча, кв кмШчыльнасць чал/ кв кмМужчынЖанчынРазамАнадырская458 476,6521 774,910,025 9416 14312 084Ахоцкая158 365,4180 229,680,032 3942 3384 732Гіжыгінская185 347,7210 937,220,043 8373 6557 492Камандорская1 524,01 734,410,38322329651Петрапаўлаўская339 697,1386 596,440,024 2414 1248 365Камчацкая вобласць 1 143 4111 301 272,660,0316 73516 58933 324
Кіраўніцтва вобласці
I перыяд (1803—1822) Уладнікі Ф. В. А. Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Кашалёў Павел Іванавіч генерал-маёр 11.08.1803—14.11.1806 Пятроўскі Іван Рыгоравіч генерал-маёр 14.11.1806—23.01.1813 Рудакоў Ілля Дзмітрыевіч лейтэнант, і. д. 23.01.1813—травень 1817 Рыкорд Пётр Іванавіч капітан 1-га рангу травень 1817—1822
II перыяд (1849—1856) Вайсковы губернатар Ф. В. А. Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Завойка Васіль Сцяпанавіч контр-адмірал 02.12.1849—31.10.1856
III перыяд (1909—1922) Губернатары Ф. В. А. Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Пярфільеў Васіль Власьевіч стацкі саветнік (сапраўдны стацкі саветнік), і. д. 22.07.1909—18.06.1912 Манамахаў Мікалай Уладзіміравіч сапраўдны стацкі саветнік 18.06.1912—1917
Віцэ-губернатары Ф. В. А. Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады Бодунген Яўген Фёдаравіч калежскі асэсар 08.07.1909—1913 Чаплінскі Аляксандр Гаўрылавіч стацкі саветнік (сапраўдны стацкі саветнік) 1914—1917
Катэгорыя:Вобласці Расійскай імперыі