Усвя́ты — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Усвяцкага раёна Пскоўскай вобл. Расіі. Размешчана паміж двух азёр Узмень і Усвят, злучаных шырокай пратокай (возера Гарадзечнае), за 320 км на паўднёвы усход ад Пскова, за 63 км на паўднёвы усход ад чыгуначнай станцыі Невель, паблізу мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 2926 чал. (2008).
Назва На думку С. Мельнікава, назва Усвяты паходзіць ад ракі Усвяча. Назва ракі звязаная са словам «свет». У гаворках слова «усвет» азначае «змрок», «пад усветам» — «у цені»С. Е. Мельников. О чем говорят географические названия. Историко-лингвистические и краеведческие заметки. Ленинград, 1984. С. 180, 182.
На думку Я. Паспелава, назва Усвяты (у летапісу 1021 г. Восвячь) звязаная з ракой Усвяча і з'яўляецца спалучэннем прыназоўніка во, в і асновы свячь, свят — ад старажытнарускага святый «святы». Асновы свят шырока распаўсюджаны ў тапаніміі ўсходнеславянскіх земляўЕ. М. Поспелов. Географические названия России. Топонимический словарь. Москва, 2008. С. 460-461..
На думку В. Жучкевіча, назва Усвяты (раней згадвалася як Усвят, Въсвят) утворана ад спалучэння Усць-Вяча. Назва Вяча хутчэй за ўсё звязаная з этнонімам вяцічы або венедыВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 385, 64..
Гісторыя Упершыню згадваецца як горад Въсвячь у 1021 г.Полное собрание русских летописей. Т. 7. Летопись по Воскресенскому списку. — СПб: Типография Эдуарда Праца, 1856. — С. 328. (пазней Въсвяты, Усвячь, Свячь, Усть-Свято) калі быў перададзены вялікім князем кіеўскім Яраславам полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу, быў у складзе Полацкага, потым Віцебскага княстваў. У 1320 г. далучаны Альгердам да Вялікага Княства Літоўскага як спадчына ягонай жонкі Марыі.
У пачатку XVI ст. трапіў пад уладу Вялікага Княства Маскоўскага, у 1548 г. быў вернуты у склад Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся ва ўладанні Грычынавічаў, з 1554 г. — Кішак. У час Інфлянцкай вайны, у 1562 г. захоплены рускімі, якія у 1567 г. пабудавалі крэпасць. У 1580 г. (15 жніўня) вернуты войскамі Рэчы Паспалітай у склад Вялікага Княства Літоўскага, 17 жніўня 1580 г. горад наведаў Стэфан Баторый. У 1583 г., паводле Ям-Запольскага дагавора, прызнаны за Рэччу Паспалітай. У 1654 г. запохлены расійскімі войскамі, з 1658 г. — павятовы горад, у 1667 г., паводле Андрусаўскага дагавора, вернуты Рэчы Паспалітай.
Паводле інвентара 1743 года можна зрабіць выснову, што да таго часу Усвяцкі замак ужо страціў сваё значэнне як абарочнага пункта і быў толькі рэзідэнцыяй адміністратара і гаспадарчым цэнтрам уладання. Усвяты не мелі вуліц і былі падзелены на сем кварталаў. У горадзе налічвалася ўсяго 232 гаспадаркі: 160 гаспадарак мяшчан, 30 гаспадарак гараджан-агароднікаў, 34 гаспадаркі гараджан-бабылёў і 8 вольных людзей. Такім чынам, у горадзе пражывала не менш за 1 500 чалавек. Асаблівасцю нацыянальнага складу Усвят з’яўлялася поўная адсутнаць у горадзе яўрэяў.
З 1772 года, паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе Кацярына II падарыла Усвяты генерал-пракурору Расійскай імперыі князю А. А. Вяземскаму.
З канца XVIII стагоддзя Усвяты — сяло Веліжскага павета, які ўваходзіў спачатку ў склад Пскоўскай, затым, з 1777 года, Полацкай, з 1796 года Беларускай, а з 1802 года Віцебскай губерні, цэнтр Усвяцкай воласціВ. Ф. Голубеў. Усвяты і Усвяцкае староства паводле інвентарных апісанняў пер. пал. XVIII ст..
У пачатку XIX стагоддзя Усвяты перайшлі ва ўладанне графа Зубава, затым да Энгельгард (племяннік кн. Пацёмкіна), кн. Соф’я Юсупава, яе сын Аляксандр Пацёмкін, граф Шувалаў, граф Рыбап’ер, генерал Дурасаў, затым перайшоў да англічан Ідэна, Бальфура, Аршысціяда. У 1838 годзе — 2142 чал. С. 58., з іх 247 мяшчан; у 1857 годзе — 305 мяшчан.
25 сакавіка 1918 года Усвяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСРБеларускія тэрыторыі ў 20-м стагоддзі: вернутае // «Радыё Свабода», 8 сакавіка 2007.. У 1924 годзе Усвяты перайшлі ў склад Пскоўскай губерні. У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Усвяты БССР, аднак Масква не задаволіла гэту просьбу. У 1927 годзе горад стаў цэнтрам Усвяцкага раёна спачатку ў складзе Ленінградскай вобласці, з 1929 года — Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску, з 1944 года — Велікалуцкай, з 1957 года — Пскоўскай вобласці.
З 1985 года — пасёлак гарадскога тыпу.
Насельніцтва
Эканоміка Сярод прадпрыемстваў Усвятаў — прамысловы камбінат, асфальтабетонны завод, пякарня.
Выдатныя мясціны Усвяцкі замак (XVI стагоддзе) «Белы дом» (канец XVIII стагоддзя, на гарадзішчы) — колішняя летняя рэзідэнцыя князя А. А. Вяземскага
Вядомыя асобы Павел (Галькоўскі) Аляксей Парфенавіч Сапуноў (1852—1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследчык помнікаў старажытнай культуры.
Крыніцы
Літаратура
Uświat // S. 849 Еремеев И. И. Средневековый Усвят: Проблемы ранней истории // Новгород и Новгородская земля: История и археология. Вып. 11. Новгород, 1997. С. 260—274.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Усвяцкага раёна
Катэгорыя:Населеныя пункты Усвяцкага раёна Катэгорыя:Гарады Русі Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Пскоўскай вобласці
Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства