Правіла Фостэра (вядомае таксама як астраўное правіла або астраўны эфект) — гэта экагеаграфічнае правіла ў эвалюцыйнай біялогіі, якое кажа, што прадстаўнікі відаў памяншаюцца або павялічваюцца ў памерах у залежнасці ад рэсурсаў, даступных у іх асяроддзі. Напрыклад, вядома, што эвалюцыянаваў са звычайнага маманта на малых астравах. Падобныя эвалюцыйныя шляхі назіраюць сярод сланоў, бегемотаў, удаваў, аленяў і людзейJuan Luis Arsuaga, Andy Klatt, The Neanderthal’s Necklace: In Search of the First Thinkers, Thunder’s Mouth Press, 2004, ISBN 1-56858-303-6, ISBN 978-1-56858-303-7, p. 199.Jean-Baptiste de Panafieu, Patrick Gries, Evolution, Seven Stories Press, 2007, ISBN 1-58322-784-9, ISBN 978-1-58322-784-8, p 42.. Першым гэта адзначыў Брысталь Фостэр у артыкуле «Эвалюцыя млекакормячых на астравах» часопіса . У ёй ён даследаваў 116 астраўных відаў і параўнаў іх з іх мацерыковым разнавіднасцямі. Фостэр выказаў здагадку, што пэўныя астраўныя жывёлы эвалюцыянавалі да вялікіх версій саміх сябе. Яго простым тлумачэннем было тое, што меншыя жывёлы становяцца вялікімі, калі ціск драпежнікаў саслабляецца (з-за адсутнасці некаторых драпежнікаў на мацерыку), а вялікія становяцца менш ва ўмовах абмежаваных харчовых рэсурсаў (з-за абмежавання прасторы).
Пасля ідэю пашырылі выданнем кнігі Тэорыя астраўной біягеаграфіі аўтараў і Эдварда Осбарна Уілсана. А таксама, у 1978 годзе Тэд Кейс выдаў значна больш доўгую і складаную працу па гэтай тэме ў часопісе Case, T.J. (1978). A general explanation for insular body size trends in terrestrial vertebrates. Ecology 59 (1): 1-18. doi:10.2307/1936628.. Кейс таксама паказаў, што зыходная здагадка Фостэра адносна прычын з’явы была занадта спрошчанай і не цалкам правільнай.
Зноскі
Катэгорыя:Эвалюцыйная біялогія Катэгорыя:Экалогія