InSight (Interior Exploration using Seismic Investigations, Geodesy and Heat Transport, раней называўся Geophysical Monitoring Station — GEMS) — місія НАСА ў рамках праграмы Discovery па дастаўцы на Марс даследчага пасадкавага апарата з сейсмометрам. Місія InSight разлічана на вывучэнне ўнутраннай будовы і складу Чырвонай планеты. Разліковы тэрмін працы апарата — 720 дзён. Зонд створаны на базе ўжо праверанай платформы — на базе канструкцыі пасадачнага зонда «Фенікс», які паспяхова працаваў у прыпалярных абласцях Марса. Кошт місіі складае каля 480 млн долараў ЗША (без уліку кошту ракеты-носьбіта і выдаткаў партнёраў з Францыі і Германіі).
Распрацоўка праекта даручана Лабараторыі рэактыўнага руху (JPL), якая займалася распрацоўкай марсаходаў Spirit, Opportunity і Кьюрыёсіці.
Гісторыя
Статус праекта Праект InSight з’яўляўся адным з трох фіналістаў (іншыя — Titan Mare Explorer (вывучэнне спадарожніка Сатурна Тытана спускальным апаратам ў моры) і (вывучэнне эвалюцыі камет)), якія атрымалі фінансаванне ў памеры 3 млн $ у маі 2011 года на дэталёвую прапрацоўку канцэпцыі.
21 жніўня 2012 года NASA аб’явіла, што ў якасці пераможцы абраны праект InSight. Рашэнне вылучыць фінансаванне на місію InSight было прынята ў жніўні 2012 года. Выбар на карысць Insight быў абумоўлены адносна нізкімі фінансавымі выдаткамі на гэтую місію, а таксама магчымасцю арганізаваць яе ў самыя кароткія тэрміны.
Першапачаткова разглядаліся 22 магчымых месцы пасадкі зонда, лік якіх да верасня 2013 года скараціўся да чатырох найбольш бяспечных з пункту гледжання пасадкі: гэта ў асноўным роўная мясцовасць з невялікай колькасцю камянёў і нязначным ухілам. Усе пасадкавыя месцы знаходзяцца ў паўночным паўшар’і Марса на раўніне Элізій. Кожны раён пасадкі — эліпс даўжынёй у 130 кіламетраў з усходу на захад і 27 кіламетраў — з поўначы на поўдзень. Месца пасадкі будзе вызначана з дапамогай камер высокага раздзялення зонда MRO.
19 снежня 2013 года НАСА паведаміла аб абранай для запуску апарата InSight ракеце-носьбіце — ёй стала Atlas V канфігурацыі 401. Запуск абыйдзецца ў $160 млн.
17 лістапада 2014 года кампанія Lockheed Martin паведаміла аб пачатку фінальнай зборкі пасадкавага модуля.
22 снежня 2015 года на спецыяльным брыфінгу NASA было абвешчана, што запуск місіі, запланаваны на сакавік 2016 года, не адбудзецца. Прычынай гэтаму стала выяўленая няспраўнасць ключавога інструмента пасадкавага апарата — сейсмометра SEIS. Падчас праведзеных 21 снежня тэстаў, пры тэмпературных умовах падобных з рабочымі на Марсе (-45 °C), была выяўлена ўцечка ў вакуўмнай камеры сейсмадатчыкаў. Вытворца сейсмометра, Касмічны цэнтр Тулузы, паведаміў, што не паспее ліквідаваць непаладкі і завяршыць тэставанне інструмента для запуску місіі ў сакавіку. Акно запуску місіі да Марса ў 2016 годзе было даволі кароткім (з 4 па 30 сакавіка), а наступнае акно паўстала толькі праз 26 месяцаў, у 2018 годзе.
У сакавіку 2016 года было пацверджана, што апарат усё-ткі будзе запушчаны ў 2018 годзе.
Запуск і палёт Першыя выявы прададзеныя апаратам
InSight запусцілі 5 мая 2018 года з базы Ванденберг ў 04:05 па часе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа (14:05 мск) пры дапамозе ракеты-носьбіта Atlas V 401. Спачатку станцыя была выведзена на палярную арбіту вакол Зямлі, а затым, пасля ўключэння рухавікоў, выйшла на траекторыю палёту да Марса. Разам з асноўным апаратам да Марса запусцілі два кубсата MarCO-A і MarCO-BTwin MarCO CubeSats launching alongside NASA’s InSight Mars mission.
22 мая 2018 года апарат InSight здзейсніў першую з шасці запланаваных карэкцый курсу, уключыўшы на 40 секунд 4 з 8 сваіх рухавікоўInSight Steers Toward MarsInSight выполнил первую коррекцию траектории на пути к Марсу.
Да 6 жніўня 2018 года, калі InSight пераадолеў палову шляху да Марса, былі паспяхова пратэставаны ўсе бартавыя прылады зонда, у тым ліку сейсмометр SEIS instrument (Seismic Experiment for Interior Structure), інструмент для вымярэння выходных з нетраў планеты патокаў цяпла Heat Flow and Physical Properties Package (HP3), інструмент Rotation and Interior Structure Experiment (RISE), які выкарыстоўвае радыёсувязь апарата з Зямлёй для ацэнкі велічыні адхіленняў восі кручэння МарсаЗонд InSight прошёл полпути к Марсу; научные инструменты выдержали проверки , 21 августа 2018.
Работа на паверхні
26 лістапада 2018 года ў 22:53 мск InSight здзейсніў паспяховую пасадку на паверхню Марса на раўніну Элізій і перадаў першую выяву.
7 снежня 2018 года касмічны зонд InSight, які здзейсніў пасадку на Марсе, перадаў на Зямлю запіс гуку ветру. Аб гэтым у Twitter паведаміў глава NASA Джым БрайдэнстайнNASA InSight Lander 'Hears' Martian WindsJim Bridenstine on Twitter. 19 снежня 2018 года пры дапамозе рабатызаванай рукі InSight усталяваў сейсмометр SEIS на паверхні Марса на адлегласці ў 1,6 метра ад паверхні пасадачнай платформыInSight установил сейсмометр на поверхность Марса, 21.12.2018InSight установил сейсмограф на поверхность МарсаПосмотрите, как InSight устанавливает сейсмограф на поверхность Марса.
19 снежня 2018 года прыдапамозе рабатызаванай рукі InSight усталява сейсмометр SEIS н паверхні Марса на адлегласці ў 1,6 метра ад пасадкавай платформы.
13 лютага 2019 года было абвешчана аб усталяванні на паверхні Марса другой вынасной вымяральнай прылады — датчыка цеплавога патоку.
28 лютага 2019 года бур інструмента HP3 пачаў працаваць, але натрапіў на перашкоду. 2 сакавіка работу бура аднавілі на чатыры гадзіны, але ён не прасунуўся далей, пагэтаму бурэнне вырашылі прыпыніць на два тыдніБур InSight наткнулся на препятствие и приостановил работу.
2 сакавіка 2019 года касмічны апарат Еўрапейскага касмічнага агенцтва Trace Gas Orbiter пры дапамозе бартавога тэлескопа CaSSIS зрабіў здымак на якім бачны спускальны апарат InSight, парашут і дзве паловы капсулы, якія абаранялі InSight падчас яго уваходу ў атмасферу Марса — яго цеплаахоўны экран і заднюю панэль.
У красавіку 2019 года НАСА паведаміла, што французскі сейсмометр SEIS () верагодна ўпершыню зафіксаваў Землетрасенне на Марсе. Раней верагоднае землетрасенне на Марсе магнітудай 2,8 па шкале Рыхтара было зафіксавана сейсмометрам АМС «Вікінг-2» 6 лістапада 1976 года.
Мэты праграмы На працягу двух гадоў InSight будзе вывучаць унутраную структуру Марса, рэгіструючы падземныя штуршкі. Яны могуць узнікаць па розных прычынах, у прыватнасці, у выніку падзення метэарытаў, якія не згараюць ў больш разрэджанай марсіянскай атмасферы. Першыя спробы такіх даследаванняў праводзіліся з выкарыстаннем сейсмографаў на спушчальных апаратах «Вікінг-1» і «Вікінг-2», запушчаных да Марса ў 1975 годзе. Аднак на «Вікінге-1» гэты прыбор не зарабіў пасля пасадкі, а на «Вікінге-2» не меў дастатковай адчувальнасці, паколькі быў усталяваны не на марсіянскай глебе, а на спушчальным апараце. InSight абсталяваны значна больш дасканалай апаратурай, якая, як чакаецца, будзе рэгістраваць як падзенні метэарытаў, так і глыбінныя працэсы. Акрамя таго, на аўтаматычнай станцыі, якая будзе заставацца ў адной кропцы на працягу ўсяго цыклу даследаванняў, ўстаноўлена апаратура для вымярэння тэмпературы падглебавых слаёў, а таксама бур даўжынёй шэсць метраў. На паверхні станцыі ўстаноўлены сродкі радыёсігналізацыі, якія дазволяць дакладна замяраць параметры руху Марса па арбіцеНовая автоматическая станция InSight будет регистрировать подземные толчки на Марсе.
Навуковымі мэтамі праграмы InSight з’яўляюцца:
Вывучэнне геалагічнай эвалюцыі планет зямной групы Сонечнай сістэмы, такіх як Марс і Зямля, шляхам вывучэння ўнутранай структуры і працэсы, якія праходзяць у тоўшчы марсіянскага грунту: Вызначэнне памеру, складу і агрэгатнага стану ядра планеты; Вызначэнне таўшчыні і структуры кары; Вызначэнне складу і структуры мантыі; Вызначэнне тэмпературы ўнутраных слаёў Марса; Вывучэнне сучаснага ўзроўню тэктанічнай актыўнасці і частаты падзення метэарытаў: Вывучэнне сілы, частаты і геаграфічнага размеркавання тэктанічнай актыўнасці; Даследаванне частаты падзення метэарытаў.
Тэхнічныя характарыстыкі Пры стварэнні пасадачнага модуля InSight выкарыстаны многія з інжынерных рашэнняў, прымененых пры стварэнні зонда Phoenix, які здзейсніў пасадку ў 2007 годзе непадалёк ад паўночнага полюса Марса.
Энергазабеспячэнне — сонечныя панэлі.
Маніпулятар.
Магчымасць перамяшчэння не прадугледжана.
Глыбіня апускання пенетратара — 6 м.
Навуковыя інструменты
Пасадачны апарат InSight абсталяваны трыма інструментамі і двума камерамі:
Seismic Experiment for Interior Structure (SEIS, «Сейсмічны Эксперымент Унутранай Структуры») — сейсмометр для прэцызійнага вымярэння тэктанічнай актыўнасці Марса. Прадастаўлены нацыянальным цэнтрам касмічных даследаванняў Францыі пры ўдзеле парыжскага інстытута геафізікі, швейцарскага федэральнага тэхналагічнага інстытута, інстытута даследаванняў Сонечнай сістэмы Таварыства Макса Планка, імперскага каледжа Лондана і лабараторыі рэактыўнага руху НАСА. Кошт прылады складае 42 млн $. Heat Flow and Physical Properties Package (HP³, «Набор вывучэння Цеплавога Патоку і Фізічных Уласцівасцяў») — зонд, прызначаны для вымярэння цеплавога патоку пад паверхняй Марса. Плануецца, што інструмент прабурыць 5-мятровую свідравіну, што пераўзыходзіць усе папярэднія інструменты для збору ўзораў — скрабкі, буры, маніпулятары. Гэта дазволіць вызначыць, якая колькасць цяпла зыходзіць з унутраных слаёў Марса. Інструмент прадастаўлены нямецкім цэнтрам авіяцыі і касманаўтыкі. Rotation and Interior Structure Experiment (RISE, «Эксперымент Кручэння і Ўнутранай Структуры») — эксперымент па прэцызійнаму вымярэнню ваганняў Марса пад уздзеяннем Сонца. Шляхам вымярэння доплераўскага зрушэння і змяненняў у працягласці серыі радыёперадач паміж зондам InSight і Зямлёй плануецца вызначыць ўнутраную будову Марса. Эксперымент падрыхтаваны лабараторыі рэактыўнага руху НАСА. Першая камера, аналагічная «NavCam», усталяванай на марсахода «Spirit», «Opportunity» і Mars Science Laboratory, усталявана на руку спушчальнага апарата і паслужыць для чорна-белай здымкі інструментаў на борце і стварэння трохмерных здымкаў паверхні, на якую будуць устаноўлены сейсмометр SEIS і зонд цеплавога патоку HP³. Акрамя таго, камера будзе выкарыстана для атрымання панарамы навакольнай паверхні. Поле зроку камеры складае 45°. Другая камера з аналагічнымі характарыстыкамі і полем гледжання 120° падобная на камеры марсахода «HazCam» і ўстаноўлена на ніжняй паверхні пасадачнага модуля, забяспечваючы дадатковы від на месца працы інструментаў SEIS і HP³.
Сцэнар місіі Запуск: 5 мая 2018 года.
Прыбыццё на Марс: 26 лістапада 2018 года.
Месца пасадкі: нагор’е Элізіум.
Працягласць місіі: 720 дзен (700 солаў).
Завяршэнне місіі: лістапад 2020 года. Аб’ём перададзенай на Зямлю навуковай інфармацыі — 29 Гбайт.
Увекавечанне імён На сайце NASA была форма, якую можна было запоўніць, каб увекавечыць сваё імя ў гісторыі асваення Марса. Усе імёны былі запісаны на спецыяльны мікрачып, які адправілі ў 2018 годзе да Чырвонай планеты з касмічнай місіяй InSight.
Месцазнаходжанне
Гл. таксама
Вікінг-1 Вікінг-2 Фенікс
Спасылкі
Сайт НАСА Твітэр місіі Старонка місіі ў Фэйсбуку Навіны місіі
Катэгорыя:Аўтаматычныя міжпланетныя станцыі Катэгорыя:Даследаванне Марса Катэгорыя:Праекты НАСА