Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння.
Гісторыя Могілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным.
Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941—1944 гадах.
Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква.
Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе.
80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках (1891—1932) — падпалкоўнік Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі.
(1897—1935) — сотнік Арміі УНР, грамадскі дзеяч. Аляксандр Пятровіч Гельмерсен (1797—1852) — генерал-лейтэнант, дырэктар Аляксандраўскага Брэсцкага кадэцкага корпуса. Андрэй Андрэевіч Гартанг (1800—1874) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант. Мікола Засім (1908—1957) — беларускі савецкі паэт. (1872—?) — барон, дзяржаўны дзеяч перыяду ўкраінскага вызваленчага руху. Аляксей Барысавіч Рубцоў (1923—1963) — беларускі крытык, літаратуразнаўца. Уладзімір Васільевіч Старчакоў (1911—1968) — беларускі і ўкраінскі мастак. Аляксей Пятровіч Старажэнка (1805—1874) — украінскі пісьменнік. Адам Трыпус (1895—1965) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.
Літаратура
Спасылкі
История Тришинского кладбища и концепция по его охране, консервации и благоустройству
Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Брэст) Катэгорыя:Могілкі Брэста