Ме́жаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Межава.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шапкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына, Шапкі, Юрцава, пасёлак Юрцава і раз’езд Юрцава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26. У 1972 годзе ў склад Малотынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Глінішча, Грабянёва, Гразіна, Зарэчча, Кашына, Лагі, Мальжонкава, Слабодка, Чаркасова і Шэмберава), у склад сельсавета з Высокаўскага сельсавета пералічаны 3 населеныя пункты (вёскі Абухава, Барсукі і Селякта)Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Межаўскага сельсавета 17 населеных пунктаў. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета з Малотынскага сельсавета вернуты 6 населеных пунктаў (вёскі Зарэчча, Кашына, Мальжонкава, Слабодка, Чаркасова і Шэмберава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).. 21 верасня 1987 года ў склад Высокаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абухава, Барсукі, Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына і Селякта)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923). 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Запольскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Азярок, Баякоўшчына, Глінішча, Гразіна, Заполле, Зоськава, Ізмайлава, Лагі, Малотынь, Рубашына, Смаляны і Ферма), 11 населеных пунктаў скасаванага Стайкаўскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак-Орша» (вёскі Аланцьева, Дубніцы, Каменка, Канавалава, Лужкі, станцыя Лужкі, Ляснічыя, Монькава, Свістуны, Стайкі і Стапурэва) і вёскі Івашкава, Калатоўкі Высокаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты Слабада і Чарняўскія ліквідаванага Клюкаўскага сельсавета. 15 снежня 2016 года скасаваны станцыі Лужкі і СмаляныРешение Оршанского районного Совета депутатов от 15 декабря 2016 г. № 187 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Оршанского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3057 чалавек, з іх 94,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2313 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Арэхаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе