Хіндуста́нцы (дэванагары: हिन्दुस्तानी) — агульная назва індаарыйскага насельніцтва Індыі, якое карыстаюцца мовай хіндустані. Жывуць пераважна ў штатах Утар-Прадэш, Хар’яна, нацыянальным сталічным рэгіёне Дэлі, на поўначы штата Мадх’я-Прадэш. Паколькі ў навуковай літаратуры і статыстыцы статус хіндустані канчаткова не вызначаны, яны не вылучаюцца як асаблівая група пры падліке насельніцтва. Агульная колькасць складае некалькі сот мільёнаў чалавек.

Паходжанне Хіндустанцы з'яўляюцца нашчадкамі адначасова насельніцтва старажытнай паўночнай Індыі і прадстаўнікоў Ямнай культуры, якія мігрыравалі ў Паўднёвую Азію каля 3500 гадоў таму. Генетыкі сцвярджаюць, што сучасныя паўночныя індыйцы ўспадкавалі індаеўрапейскае паходжанне пераважна па мужчынскай лінііAryan Invasion May Have Transformed India's Bronze-Age Population. Перасяленне суправаджалася распаўсюджваннем ведыйскай мовы і рэлігіі. У старажытных творах Рыгведа і Артхашастра неіндаеўрапейскае насельніцтва звалася словам даса (санскрыт: दास). Яно значыла адначасова ворагаў і слугаў. Аднак з сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э. гэтае слова не ўжывалася ў дачыненні да насельніцтва верхняй і сярэдняй плыні ракі Ганг і яго прытокаўГл: Ṭi. Ecc. Pi Centāraśśēri, History of the Indigenous Indians. Вызначаная тэрыторыя стала месцам фарміравання хіндустанцаў.

Першапачаткова нашчадкі індаеўрапейскіх мігрантаў стварылі каля 16 дзяржаў. У 317 - 180 гг. да н. э. усе яны ўвайшлі ў склад імперыі Маур’яўMauryan Empire, цэнтрам якой стала Інда-Гангская раўніна. У імперыі распаўсюджваліся адзіныя прыклады культуры, мовы санскрыт і пракрыт, супольная рэлігія будызм. Моцныя культурныя кантакты захоўваліся нават пасля яе знікнення. Адным з галоўных культурных цэнтраў на поўначы Індыі стаў ВаранасіThe History and Antiquity of Kasi or Varanasi. У ім сфарміравалася некалькі рэлігійна-філасофскіх школ, якія аказалі моцны ўплыў на распаўсюджанне індуізму. З 1000 г. распаўсюджвалася літаратурная форма хіндустані — хіндзі.

Мусульманскія заваяванні XII - XVI стст. суправаджаліся перасяленнем новых груп мігрантаў з Цэнтральнай Азіі і Ірана. Цвярскі купец Афанасій Нікіцін заўважыў наступнаеАфанасий Никитин. Хождение за три моря: У Індыйскай зямлі княжаць усе харасанцы, і баяры ўсе харасанцы. А гундустанцы ўсе пешыя і ходзяць перад харасанцамі, якія на конях... Пачынаючы з эпохі Дэлійскага султаната вышэйшыя колы насельніцтва шырока выкарыстоўвалі персідскую мовуAli Akbar Khansir, The Impact of Persian Language on Indian Languages. Уплыў мусульманскай культуры асабліва адчуваўся на паўночным ўсходзе, дзе ўзнікла мова ўрду як стандартызаваны варыянт хіндустані.

Да сярэдзіны XX ст. хіндустанцы вылучыліся як асаблівая група з супольнай гісторыяй, многімі агульнымі рысамі прафесійнай і пабытовай культуры, але істотнымі моўна-дыялектнымі разыходжаннямі, тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзелам, рэгіянальнымі, рэлігійнымі і каставымі асаблівасцямі.

Асаблівасці культуры Гаспадарка thumb|Ткацкае рамясво ў Варанасі Тэрыторыя, населеная хіндустанцамі, — старажытны развіты рэгіён земляробстваHISTORY OF INDIAN AGRICULTURE. Кліматычныя і геаграфічныя ўмовы дазваляюць атрымоўваць багатыя ўраджаі на працягу ўсяго года, але патрабуюць значных намаганняў для паляпшэння меліярацыі і ірыгацыі. Большасць земляробчых гаспадарак маюць малую плошчу і развіваюцца як комплексныя. Важную ролю ў побыце сялян мае жывёлагадоўля. Прычым, з часоў міграцыі старажытных арыяў галоўнай свойскай жывёлай застаецца карова. Таксама трымаюць буйвалаў, зебу, хатнюю птушку, на пашавых землях — авечак і коз.

Рамесніцкая дзейнасць узнікла ў старажытнасці. Характэрна вылучэнне прафесійных каст, якія спецыялізуюцца на пэўнай вытворчасці. Асабліва развіты ганчарства, ткацтва, апрацоўка металаў, ювелірная справаIndia’s Craft Traditions . Паўночная Індыя — радзіма некалькіх архітэктурных стыляў. З XX ст. інтэнсіўна развіваецца прамысловасць.

Паселішчы Для сельскай мясцовасці характэрны адносна невялікія вёскі да 300 двароў. Яны месцяцца ўздоўж дарог або папросту на неўрадлівых землях, часцяком далёка ад крыніц вады. Гэта тлумачыцца высокай шчыльнасцю насельніцтва і каштоўнасцю зямлі, прыдатнай для сельскай гаспадаркі. Жытлы будуюцца кварталамі шчыльна адно да іншага. На поўдні ад Дэлі вёскі часцяком не маюць планіроўкі, аднак для іх характэрны прысядзібныя надзелы з садамі і агарожай. Найбольш старыя вёскі належаць прадстаўнікам адной касты, іх жыхары спецыялізуюцца на пэўнай дзейнасці. Традыцыйныя вясковыя жытлы ўзводзяцца з дрэва, камянёў і гліны. Каля 200 - 100 гадоў таму распаўсюдзіліся цагляныя будынкі, змацаваныя гразевым растворам, з пляскатымі дахамі. У 1991 г. яны складалі 17% ад жыллёвага фонда ІндыіUnreinforced brick masonry with flat roof . Дамы простых сялян і сельскагаспадарчых рабочых аднапакаёвыяREGIONAL DISTRIBUTION OF RURAL HOUSE TYPES IN INDIA.

Гарадскія паселішчы вядомы з ведычнага перыяда. У 1 тысячагоддзі н. э. былі складзены правілы індуісцкай архітэктуры Васту Шастра. Яны ўключалі 5 розных форм планавання горадаAncient Indian Town Planning and Architectural Paradigms. У эпоху Вялікіх Маголаў планаванне гарадоў стала абавязковым. Вылучаліся сталічныя гарады з умацаваннямі, знутры якіх будаваліся сталыя рэзідэнцыі імператара і вярхоўных вяльмож, з шырокімі плошчамі перад галоўнай брамай, гарады вакол крэпасцяў, часовыя гарады-рэзідэнцыі. Іх жыхары былі служачымі, гандлярамі і рамеснікамі, займаліся сельскай гаспадаркай. У 1629 - 1643 гг. насельніцтва Агры складала 660 тысяч чалавекSPATIAL CHARACTERISTICS OF MUGHAL CITIES (для параўнання ў Лондане жыло каля 350 - 400 тысяч чалавек, у Мінску — 4-5 тысяч чалавек). У XX ст. з'явіліся інавацыйныя формы планавання сучасных гарадоў, прыкадам чаму з'яўляюцца Новы Дэлі і Чандыгарх.

Кухня Кухня хіндустанцаў адрозніваецца рэгіянальнымі і рэлігійнымі асаблівасцямі. Так, індуісты не ўжываюць ялавічыну, а мусульмане — свініну. Наогул, мясныя стравы прадстаўлены ў мусульманскай кухне лепей, чым у індуісцкай. У Хар'яне пераважаюць простыя сельскія стравы на аснове збожжавых, бабовых і вяршковага масла. У мінулым хлебныя аладкі році пяклі з 3 розных відаў мукі, хаця ў нашы дні пераважаюць аладкі з пшаніцыCuisine of Haryana. У штаце Утар-Прадэш вылучаюць 3 рэгіёны з рознымі традыцыямі кулінарыіUttar Pradesh Cuisine. Тут папулярны стравы з гародніны, сыра і яек. Наваколлі Агры славяцца цукеркамі з сока гарбуза. Хіндустанская кухня вядома шырокім выбарам спецый, якія дадаюць у стравы ў змяшаным выглядзе (т.з. масала).

Спасылкі Ancient India Genetic Study Reveals Origin of India's Caste System From Hindustani to Hindi Hindustani classical music

Катэгорыя:Індаеўрапейскія народы Катэгорыя:Народы Індыі