Ну, пачакай! () — савецкі, а пасля — расійскі мультыплікацыйны серыял пра Воўка і Зайца, які здымаўся на кінастудыі «Саюзмультфільм» (1969—1993). Коратка паноўлены (19 і 20 серыі) на студыі «Крыстмас Філмз» (2005—2006).
Тэматыка Асноўныя персанажы мультфільма — Воўк (агучаны Анатолем Папанавым) і Заяц (агучаны ). Акрамя гэтых персанажаў сустракаюцца таксама эпізадычныя — бегемот (у розных серыях і розных вобразах), свіння (1, 5, 8 серыі), кот-штукар (2, 9, 11 серыі), мядзведзі-міліцыянеры (1, 5 серыі) і іншыя.
Выпускі Дзеянне серыяла адбываецца, як правіла, у грамадскіх месцах і адлюстроўвае характэрныя прыкметы савецкай сацыяльнай прасторы. Дзеянне кожнай з серый адбываецца ў вядомых дэкарацыях нейкай савецкай інстытуцыі: парк культуры і адпачынку, пляж, крама, метро, музей, гарадскі стадыён, цырк, калгас і так далей. Часцей за ўсё гэта месцы грамадскага адпачынку: адпачынак на пляжы мы бачым у першым і шаснаццатым выпуску, спартыўныя гульні — у чацвёртым, шостым i трынаццатым, адпачынак у парку — у другім, круіз на цеплаходзе — у сёмым, у трэцім, шостым і восьмым выпусках мы бачым такія віды загараднага адпачынку, як паездка ў вёску ці на турбазу, у дзявятым — прагляд тэлевізара, у другім, адзінаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым, адпаведна канцэрт, цыркавое выступленне, музейную экскурсію і навукова-тэхнічную выстаўку і зноў канцэрт. Усе разам гэтыя эпізоды даюць шырокую панараму жыцця простага чалавека часоў Брэжнева.
Кожны выпуск пачынаецца з кадра з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза «Ну, пачакай!». Пасля гэтага на экране з’яўляецца назва серыяла і нумар выпуску і ідуць цітры, выкананыя без мультыплікацыі (утрымліваюць толькі тэкст). У час цітраў гучыць кампазіцыя «Водныя лыжы» () венгерскага кампазітара у выкананні венгерскага вакальнага ансамбля «Гармонія» () і танцавальнага аркестра венгерскага радыё ()9-ы выпуск тэлеперадачы «Золотой винил».. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай «Ну, пачакай!».
Музыка Музычнае афармленне мультфільма прадстаўлена знакамітымі савецкімі і замежнымі песнямі і інструментальнымі мелодыямі, сярод якіх сустракаюцца як выпушчаныя раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільма.
Спіс выпускаў Прэм’ера першага выпуску мультфільма адбылася 1 ліпеня 1969 года. Станам на 2008 год знята 20 выпускаў:
+нумарназвагод выпуску 1 Піце маркоўны сок (На пляжы) 1969 2 Вось так фокус… (У вячэрнім парку) 1970 3 Праверкі на дарозе 1971 4 Увага, на старт! (На стадыёне) 1971 5 О, саля міо! .. (У кавуновай краме і ў метро) 1972 6 Пудзіла агароднае (У вёсцы) 1973 7 Свістаць усіх наверх (На караблі) 1973 8 Зімовая фантазія (Навагодні маскарад) 1974 9 Тэлевізійная гісторыя (У тэлецэнтры) 1976 10 Аднойчы на будоўлі 1976 11 Пад купалам цырка 1977 12 Сустрэча ў музеі (У музеі) 1978 13 Спартыўныя спаборніцтвы (на Алімпіядзе) 1980 14 У доме юных тэхнікаў 1984 15 У доме культуры 1985 16 У свеце казак 1986 17 Фільму «Ну, пачакай» 25 гадоў! (На востраве) 1993 18 У супермаркеце (1-я рэдакцыя) 1993 19 На курорце 2005 20 На дачы 2006+
Абмежаванні паказу У канцы жніўня 2012 года, у сувязі з прыняццем закона «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю», у Расіі пачалося абмеркаванне, што мультсерыял можа быць аднесены да катэгорыі «для дарослых» і адпаведна з 1 верасня 2012 расійскія тэлеканалы змогуць паказваць яго толькі пасля 23 гадзін«Аргументы и Факты» ад 29 жніўня 2012 года. Прычынай таму сталі сцэны з мультфільма, якія тлумачацца як гвалтоўныя.
Звязаныя праекты Вобразы герояў серыяла змясцілі ў электронную кішэнную гульню «Ну, пачакай!».
З 2002 па 2010 год фірма «1С-СофтКлаб» выпусціла серыю камп’ютарных гульняў «Ну, пачакай!»: Ну, пачакай! Выпуск 1 — Пагоня (2002) Ну, пачакай! Выпуск 2 — Круглы рахунак (2002) Ну, пачакай! Выпуск 3 — Песня для зайца (2003) Ну, пачакай! Выпуск 4 — Даганялкі (2005) Ну, пачакай! Выпуск 5 — Па слядах зайца (2010)
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Мультсерыялы Расіі Катэгорыя:Мультсерыялы СССР Катэгорыя:Фільмы 1969 года