Вячо́рніца (Hesperis) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы прамастойныя, апушаня залозістымі валаскамі або голыя. Лісце суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, зубчастае па краі, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, белага, жаўтаватага або зеленавата-бурага колеру. Плод — сухі стручок.

Распаўсюджанне Род налічвае каля 51 (каля 30) відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Азіі.

Гаспадарчае значэнне Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Некаторыя віды

Літаратура Траццякоў Д. І. Вячорніца //  — С. 405. — С. 528.

Спасылкі

Hesperis // The Plant List Genus: Hesperis L. // USDA, Agricultural Research Service, National Plant Germplasm System

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі