Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года.
Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў знялося мінскае «Тарпеда», у застаўшыхся матчах яму было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3. Сярод лідараў табліцы ж хутка вылучыліся брэсцкае «Дынама», барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». Барацьба за прызавыя месцы ішла з пераменным поспехам, аднак няўдачы барысаўчан і салігарчан за некалькі тураў да фінішу дазволілі «Дынама» стаць фаварытам гонкі. У выніку, атрымаўшы перамогу ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0), брэсцкі клуб упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, перарваўшы трынаццацігадовую гегемонію БАТЭ. Другі радок застаўся за барысаўскім клубам, а трэцім стаў салігорскі «Шахцёр».
Рэгламент Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымалі ўдзел 16 каманд, якія гулялі паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). 30 студзеня 2019 года быў зацверджаны рэгламент чэмпіянатуИсполком АБФФ: Переходные матчи в высшей лиге, место проведения финала Кубка страны и другие решения, згодна з рашэннем была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
15 лютага 2019 года адбылося лёсаванне турніруБАТЭ в первых турах ЧБ-2019 проэкзаменует "Луч" и "Энергетик", дерби "Минска" и "Динамо" и другие матчи.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі «Славія-Мазыр» «Энергетык-БДУ» (Мінск)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2018 «Смалявічы» «Дняпро» (Магілёў)
Іншыя змены 20 сакавіка было афіцыйна абвешчана аб аб’яднанні мінскага «Промня» (13 месца ў Вышэйшай лізе 2018 года) і магілёўскага «Дняпра» (16 месца ў Вышэйшай лізе 2018 года і выбыванне ў Першую лігу). «Прамень» пераехаў у Магілёў, узяў назву «Дняпро» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе.
Клубы-ўдзельнікі
Удзельнікі сезона 2019КлубМесцаў сезоне2018ГорадСтадыёнУмяшчальнасць БАТЭ Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 121 Віцебск 4 Віцебск ЦСК «Віцебскі» 8 144 Гарадзея 9 Гарадзея «Гарадзея» 1 625 Гомель 12 Гомель «Цэнтральны» 14 307 Дняпро 13 («Прамень»)16 («Дняпро») Магілёў «Спартак» 7 350 Дынама-Брэст 6 Брэст ДАСК «Брэсцкі» 10 060 Дынама Мінск Мінск «Дынама» 22 324 Іслач 10 Мінскі раён ФК «Мінск», Мінск 3 000 Мінск 11 Мінск ФК «Мінск» 3 000 Нёман 7 Гродна ЦСК «Нёман» 8 479 Славія Д2 Мазыр «Юнацтва» 5 300 Слуцк 8 Слуцк «Гарадскі» 1 896 Тарпеда 14 Мінск «Трактар» 17 600 Тарпеда-БелАЗ 5 Жодзіна «Тарпеда» 6 524 Шахцёр Салігорск «Будаўнік» 4 200 Энергетык-БДУ Д2 Мінск РЦАР-БДУ 1 500
Трэнеры і капітаны Трэнеры і капітаны сезона 2019КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераўБАТЭ Аляксей Бага Ігар СтасевічВіцебск Сяргей Ясінскі Арцём СкітоўГарадзея Алег Радушка Дзмітрый Лебедзеў Сяргей Яромка (пасля 12-га тура)Гомель Аляксандр Кульчы (в.а.) Руслан Юдзянкоў Аляксей Мяркулаў (пасля 20-га тура)Дняпро Іван Біёнчык Юрый КазлоўДынама-Брэст Марцэл Лічка Павел НяхайчыкДынама (Мінск) Сяргей Гурэнка Ігар Шытаў Раман Піліпчук (пасля 9-га тура) Радзіслаў Арлоўскі (в.а. у 10 туры)Іслач Віталь Жукоўскі Дзмітрый КамароўскіМінск Андрэй Разін Сяргей ВерамкоНёман Ігар Кавалевіч Валерый ЖукоўскіСлавія-Мазыр Міхаіл Марціновіч Ігар ВаранкоўСлуцк Віталь Паўлаў Ігар БабкоТарпеда Уладзімір Нявінскі Андрэй Васільеў Сяргей ЛынькоТарпеда-БелАЗ Юрый Пунтус Андрэй Хачатуран Вадзім Скрыпчанка (пасля 20-га тура) Сяргей Зяневіч (в.а. у 21—22 турах)Шахцёр Юрый Вернідуб Андрэй Клімовіч Сяргей Мацвейчык Сяргей Ташуеў (пасля 27-га тура) Сяргей Нікіфарэнка (в.а. у 28-м туры)Энергетык-БДУ Уладзімір Бяляўскі Аляксей Наско
Прадстаўніцтва па рэгіёнах У 29-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён Колькасць камандаў Клубы border|25px|Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 6 БАТЭ, Гарадзея, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр border|25px|Сцяг Мінска Мінск 4 Дынама (Мінск), Мінск, Тарпеда, Энергетык-БДУ border|25px|Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 2 Гомель, Славія-Мазыр border|25px|Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 1 Дынама-Брэст border|25px|Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 1 Віцебск border|25px|Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 1 Нёман border|25px|Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 1 Дняпро
Стадыёны Стадыёны сезона 2019 БАТЭ (Барысаў) Віцебск Гарадзея Гомель Дняпро (Магілёў) Барысаў-Арэна ЦСК «Віцебскі» «Гарадзея» «Цэнтральны» «Спартак» Умяшчальнасць: 13 121 Умяшчальнасць: 8 144 Умяшчальнасць: 1 625 Умяшчальнасць: 14 307 Умяшчальнасць: 7 350 Трыбуны стадыёна|170px 170px 150px 150px Дынама-Брэст Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)Мінск Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Умяшчальнасць: 10 060 Умяшчальнасць: 22 324 Умяшчальнасць: 3 000 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 300 170px 150px 170px 150px Слуцк Тарпеда (Мінск) Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск) Гарадскі «Трактар» «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ Умяшчальнасць: 1 896 Умяшчальнасць: 17 600 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 150px 150px 150px
Турнірная табліца
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Мінск» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Нёман» дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных галоў.2. Паколькі ў Кубку Беларусі 2019/20 перамог БАТЭ, то мінскае «Дынама» атрымала месца ў 1-м кв. раўндзе Лігі Еўропы.
Вынікі матчаў
Стыкавыя матчы Па выніках сезона клуб «Дняпро», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць брэсцкага «Руха» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Дняпро» пакінуў Вышэйшую лігу, месца магілёўскага клуба заняў «Рух».
Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Ілья ШкурынЭнергетык-БДУ192 Станіслаў ДрагунБАТЭ14- Віталь КвашукГомель144 Дзяніс ЛапцеўДынама-Брэст12- Павел НяхайчыкДынама-Брэст126 Мамо ЯнсанэІслач11- Мікалай ЯнушШахцёр118 Эліс БакайШахцёр10- Аляксандр ВасільеўМінск10- Аляксандр МакасьІслач10- Максім СкавышБАТЭ10- Ігар СтасевічБАТЭ10 Крыніца: Football.By
Асістэнты №ІгрокКлубПерадачы1 Ігар СтасевічБАТЭ122 Эліс БакайШахцёр113 Дэвід ТвэЭнергетык-БДУ94 Арцём МілеўскіДынама-Брэст8- Антон ШрамчанкаГомель86 Уладзіслаў ВасільеўЭнергетык-БДУ / Дынама-Брэст7- Дзяніс ЛапцеўДынама-Брэст7- Ілья ШкурынЭнергетык-БДУ79 Мікіта МельнікаўСлавія6- Станіслаў ДрагунБАТЭ6
Узнагароды Узнагароды сезона 2019 былі абвешчаны 26 снежня 2019 года на цырымоніі «Зорны мяч».
Клубныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатЗаўвагаПрыз справядлівай гульніБАТЭ (Барысаў)За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картакПрыз глядацкіх сімпатыйДынама-БрэстЗа найбольшую наведвальнасцьПрыз «За волю да перамогі»Энергетык-БДУ (Мінск)За найбольшую колькасць валявых перамогПрыз «Двума складамі»БАТЭ (Барысаў)За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд
Індывідуальныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатНайлепшая брыгада арбітраў Віталь Севасцьянік (Гродна), Дзмітрый Жук (Мінск), Віталь Малюцін (Магілёў)Найлепшы брамнік Аляксандр Гутар (Дынама-Брэст)Найлепшы абаронца Павел Рыбак (Шахцёр)Найлепшы паўабаронца Ігар Стасевіч (БАТЭ)Найлепшы бамбардзір Ілья Шкурын (Энергетык-БДУ) (19 галоў)Самы карысны ігрок Ілья Шкурын (Энергетык-БДУ) (19 галоў + 7 перадач)Найлепшы нападнік Ілья Шкурын (Энергетык-БДУ)Найлепшы ігрок Ігар Стасевіч (БАТЭ)
Зборныя чэмпіянату
Зборная «А» АмплуаІгрокКамандаБр Аляксандр ГутарДынама-БрэстАб Аляксандр СачыўкаШахцёрАб Габі КікіДынама-БрэстАб Павел РыбакШахцёрАб Сяргей МацвейчыкШахцёрПА Павел НяхайчыкДынама-БрэстПА Станіслаў ДрагунБАТЭПА Сяргей КіслякДынама-БрэстПА Ігар СтасевічБАТЭНап Арцём МілеўскіДынама-БрэстНап Ілья ШкурынЭнергетык-БДУ
Зборная «Б» АмплуаІгрокКамандаБр Максім ПлотнікаўДынама МінскАб Нікола АнцічШахцёрАб Аляксандр ПаўлавецДынама-БрэстАб Захар ВолкаўБАТЭАб Алег ВерацілаДынама-БрэстПА Яўген ЯблонскіБАТЭПА Эліс БакайШахцёрПА Аляксандр НаёкДынама-БрэстНап Максім СкавышБАТЭНап Дзяніс ЛапцеўДынама-БрэстНап Юрый КавалёўШахцёр
Спасылкі на сайце football.by
2019 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2019 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2018/2019 Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2019/2020