ПАЗ-3205 — савецкі і расійскі высокападлогавы аўтобус малога класа. Выпускаецца Паўлаўскім аўтобусным заводам з 1989 года.
Гэта самы распаўсюджаны аўтобус у Расіі: станам на 1.01.2023 года зарэгістравана гэтай мадэлі. Выкарыстоўваецца для перавозкі дзяцей, вахтавых рабочых, як маршрутныя таксі або асноўны транспарт у невялікіх гарадах .
Гісторыя Распрацоўваўся на працягу амаль 15 гадоў. Асновай паслужыў распрацаваны цягам 1972-1977 гады, але так і не запушчаны ў вытворчасць ПАЗ-3203. Першы прататып новага аўтобуса ПАЗ-3205 быў выраблены ў 1979 годзе. Выпрабаванні скончыліся ў 1982 годзе. У 1984 годзе ПАЗ-3205 сталі вырабляцца ў невялікай колькасці і на працягу наступных пяці гадоў гэтыя аўтобусы збіралі ўручную ў цэху малых серый. Выпуск на галоўным канвееры пачаўся ў студзені 1989 года, а 1 снежня 1989 года ПАЗ-3205 канчаткова замясціў папярэднюю мадэль ПАЗ-672М.
+ Статыстыка выпуску ПАЗ-3205 у 1989—2000 гады 1989 1990 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000
4 чэрвеня 2001 года на заводзе выраблены 100-тысячны аўтобус гэтай мадэлі. У 2008 годзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасці, што дазволіла праводзіць сертыфікацыю для рэгулярнага выкарыстання на загружаных маршрутах, значна ўзрос рэсурс службы кузава (з 5 да 10 гадоў), у салон усталёўваюцца больш эфектыўны ацяпліцель і больш камфортныя сядзенні.
+ Статыстыка выпуску ПАЗ-3205 у 2001—2013 гады 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Пасля рэстайлінгу У 2014 годзе з’явіліся аўтобусы з новай маскай з лінзавай пярэдняй оптыкай Hella і дзённымі хадавымі агнямі. Некаторы час такое афармленне прапаноўвалася як опцыя. У ліпені 2015 года вытворчасць аўтобусаў сямейства ПАЗ-3205 са старым варыянтам экстэр’ера была спынена і ў продажы засталіся толькі рэстайлінгавыя машыны .
У лютым 2023 года пачаліся продажы аўтобусаў з новай маскай. У новай версіі на ПАЗ-3205 вярнуліся дзве сяміцалёвыя фары савецкага ўзору. За выключэннем фар, астатняе афармленне пярэдняй і задняй частак засталося ранейшым.
Канструкцыя Кузаў thumb|Выгляд ззаду. Мадыфікацыя з аварыйнымі заднімі дзвярмі Кузаў — вагоннай кампаноўкі. Можа мець альбо дзве двухстворкавыя ўваходныя пасажырскія дзверы з пнеўматычным прывадам, альбо толькі адны пасажырскія дзверы з дадатковымі заднімі дзвярмі на завесах, якія лічацца аварыйным выхадам.
Рухавікі З 1992 года базавым рухавіком стаў ЗМЗ-5112.10 (4,25 л, 125 к.с.), а з 1995 года на канвеер сталі паступаць яшчэ больш магутныя рухавікі ЗМЗ-5234.10 (4,67 л, 130 к.с.). З 1995 года спачатку паштучна, а з 1997 года серыйна сталі выпускацца аўтобусы з дызельнымі рухавікамі Мінскага маторнага завода.
У цяперашні час аўтобусы абсталёўваюцца рухавіком ЗМЗ V8 (4,7 л) у бензінавай і біпаліўнай (бензін + прапан-бутан) версіях, або турбадызелем ЯМЗ-534 (4,4 л).
Бензінавы ЗМЗ-523 і біпаліўны ЗМЗ-524 з’яўляюцца мадэрнізаванымі версіямі рухавіка ЗМЗ-53. Рухавік мае аб’ём 4,67 л, дыяметр цыліндру — 92 мм і ход поршня — 88 мм, блок цыліндраў адліты з лёгкіх сплаваў на аснове алюмінію, але гільзы ў яго чыгунныя. У бензінавай версіі матор развівае 124 к.с. магутнасці і 298 Н·м круцільнага моманту, у біпаліўнай — 138 к.с. і 314 Н·м. Сістэма ўпырску інжэктарная, з электронным блокам кіравання. Канструкцыя ніжневальная, верхняклапанная.
У канцы 2021 года матор ЗМЗ знялі з вытворчасці з-за нізкага попыту, аднак у студзені 2023 года выпуск аднавілі, калі на фоне санкцый зноў узнікла патрэбнасць у гэтым маторы.
Шасі ПАЗ-3205 могуць абсталёўвацца мастамі або Разанскага завода аўтаагрэгатаў (РЗАА), або Канашскага аўтаагрэгатнага завода (КААЗ).
На падоўжаным аўтобусе ПАЗ-4234 усталяваны шэраг кампанентаў ад грузавікоў ЗІЛ: кошык шчаплення, каробка перадач, карданны вал. Задні мост — ад ЗІЛ-4331 (вытворца — РЗАА). Аўтобусы з такімі мастамі можна пазнаць па колах на васьмі шпільках.
Падвеска — залежная, рысорная. Рулявое кіраванне — з гідраўзмацняльнікам. Тармазы — барабанныя. Да 2003 года аўтобусы камплектавалі тармазной сістэмай, якая складаецца з двух контураў: гідраўлічнага і пнеўматычнага, як на грузавіках ГАЗ. З 2003 года тармазную сістэму мадэрнізавалі: яна стала цалкам пнеўматычнай, была ўсталявана ABS фірмы «Knorr-Bremse».
Мадыфікацыі ПАЗ-3205 — базавы варыянт з аднымі аўтаматычнымі дзвярыма і пнеўмагідраўлічнай тармазной сістэмай. ПАЗ-32051 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзвярыма. З’явіўся ў 1993 годзе. ПАЗ-32053 — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дзвярыма для прыгарадных маршрутаў і пнеўматычнай тармазной сістэмай з АБС. ПАЗ-32054 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзвярыма для гарадскіх маршрутаў і пнеўматычнай тармазной сістэмай з АБС.
ПАЗ-3206 thumb|ПАЗ-3206 ПАЗ-3206 — паўнапрывадны аўтобус. Выпускаецца з 1994 года.
Пярэдні вядучы мост узяты ад ГАЗ-66-40: з канічнай гіпоіднай галоўнай перадачай (перадатачны лік 6,17) і кулачковым дыферэнцыялам падвышанага трэння. Раздатачная каробка: 2-ступеньчатая (паніжальная перадача з лікам 1,982), без міжвосевага дыферэнцыяла. Дарожны прасвет такі ж як у заднепрывадных ПАЗ-32053 (264 мм), аднак у параўнанні з заднепрываднай версіяй кузаў ПАЗ-3206 пасаджаны над дарогай на 10 см вышэй. У выніку палепшылася геаметрычная праходнасць, але недахопам з’яўляецца высокі цэнтр цяжару. З гэтай прычыны не дазваляецца перавозка стаячых пасажыраў. Для паляпшэння папярочнай устойлівасці і ў пярэдняй, і ў задняй падвесках усталяваныя стабілізатары. У адрозненне ад ПАЗ-32053, якія былі пераведзены на пнеўматычны прывад тармазоў, на ПАЗ-3206 застаўся прывад старога тыпу — пнеўма-гідраўлічны.
ПАЗ-4234 thumb|left|ПАЗ-4234 ПАЗ-4234 — аўтобус сярэдняга класа. З’яўляецца падоўжанай версіяй аўтобуса ПАЗ-32054 з двума ўваходнымі дзвярыма. Кузаў стаў даўжэй на 1165 мм, з якіх 745 мм прыйшлося на колавую базу і 420 мм на заднюю навісь. Пасажыраўмяшчальнасць павялічылася да 50 месцаў, з якіх 30 месцаў сядзячыя. У салоне дзве назапашвальныя пляцоўкі.
Выпускаецца з 2003 года . Разам з базавай мадэллю паўсталі і мадыфікацыі: аўтобус з сядзеннямі павышанай камфартабельнасці (ПАЗ-423402), аўтобусы з аднымі аўтаматычнымі дзвярыма (стандартны ПАЗ-423401 і люксавы ПАЗ-423403), а таксама з узмоцненай тэрмаізаляцыяй кузава. Мадыфікацыі з рухавікамі Cummins маюць дадатак «-05», з рухавіком ЯМЗ — «-04» .
+ Статыстыка выпуску ПАЗ-4234 у 2003—2013 гады 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Тэхнічныя характарыстыкі + Тэхнічныя характарыстыкі ПАЗ-32053 ПАЗ-32053-07 ПАЗ-4234 Габарытныя памеры, мм 6925 × 2480 × 2960 8165 × 2500 × 2960 Колавая база, мм 3600 4345 Радыус паварота, м 7,6 8,7 Колькасць дзвярэй 1 + 1 2 Пасажыраўмяшчальнасць, чал. 41 50 Колькасць месцаў 25 + 1 30 + 1 Дапушчальная поўная маса, кг 8155 9485 Аб’ём паліўнага бака, л 105 Рухавік Мадэль ЗМЗ-5234.10 ММЗ Д-245.7 ММЗ Д-245.9 Тып бензінавы, V8 турбадызельны, чатырохцыліндравы Аб’ём, л 4,67 4,75 Магутнасць 130 к.с. пры 3200 аб/хв 122 к.с. пры 2400 аб/хв 136 к.с. пры 2400 аб/хв Круцільны момант 314 Н·м пры 3200 аб/хв 424 Н·м пры 2400 аб/хв 460 Н·м пры 2400 аб/хв Каробка перадач Механічная, пяціступеньчатая Макс. хуткасць, км/г 90 95 90 Расход паліва, л 18 15 17,1
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Аўтобусы паводле алфавіта 3205 Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1989 Катэгорыя:Аўтамабілі 1980-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1990-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2020-х